Мікалай Васільевіч Гогаль

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мікалай Гогаль
руск.: Николай Васильевич Гоголь
NikolayGogol left.gif
Імя пры нараджэнні:

Николай Васильевич Гоголь-Яновский[1]

Псеўданімы:

В. Алов; П. Глечик; Н. Г.; ОООО; Пасичник Рудый Панько; Рудый Панько; Г. Янов; N. N.; *** [2]

Дата нараджэння:

20 сакавіка (1 красавіка) 1809

Месца нараджэння:

Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

21 лютага (4 сакавіка) 1852

Месца смерці:

Масква, Расійская імперыя

Грамадзянства:

Сцяг Расійскай імперыі Расійская імперыя

Род дзейнасці:

пісьменнік, драматург, паэт, крытык, публіцыст

Гады творчасці:

каля 1825—1852

Кірунак:

рэалізм, «натуральная школа»

Жанр:

драма, проза

Мова твораў:

руская

Творы ў Вікікрыніцах.

Мікала́й Васі́льевіч Го́галь (руск.: Никола́й Васи́льевич Го́голь, укр.: Мико́ла Васи́льович Го́голь; 20 сакавіка (1 красавіка) 1809, Вялікія Сарачынцы, Палтаўская губернія — 21 лютага (4 сакавіка) 1852, Масква) — рускі пісьменнік-класік, драматург, паэт.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 сакавіка (1 красавіка) 1809 г. ў сяле Вялікія Сарочынцы (цяпер Міргародскі раён Палтаўскай вобласці, Украіна). Дзяцінства будучага пісьменніка праходзіла ў вёсцы Васільеўцы (зараз Гогалева) у маёнтку бацькоў.

З 1818 па 1819 год вучыўся ў Палтаўскім павятовым вучылішчы. З 1821 па 1828 год — у Нежынскай гімназіі вышэйшых навук. Дзе ўпершыню выступіў на сцэне гімназійскага тэатра як акцёр і рэжысёр-пастаноўшчык спектакляў «Эдып у Афінах», «Урок дочкам», «Лукавін» і шматлікіх іншых. У гімназіі М. Гогаль акунуўся ў мір старажытнай украінскай гісторыі, народных звычаяў і народнай творчасці.

У 1828 г. Гогаль пераязджае ў Пецярбург. Тут у 1829 г. ён публікуе свой першы твор — паэму «Ганц Кюхельгартэн». Праз год у часопісе «Отечественные записки» з'яўляецца аповесць «Басаўрук або Вечар перад Іванам Купалай», першая з цыклу «Вечары на хутары бліз Дзіканькі». Рамантычная скіраванасць надавала творам М. Гогаля адмысловы каларыт. Глыбокія веды вуснай народнай творчасці дазвалялі выводзіць карціны рэчаіснасці ў глыбокім узаемным пераплятанні з выдумкай, што непазбежна стварала ўражанне на чытача, захопліваючы яго ўяўленне.

З другой паловы 30-х гадоў наступны росквіт таленту М. Гогаля звязаны з яго драматургіяй. Этапнай нават у гісторыі тэатра стала яго сацыяльная камедыя «Рэвізор» (1836 г.) Неўзабаве пасля прэм'еры п'есы Гогаль выязджае на даволі працяглы час за мяжу. Ён наведвае Германію, Швейцарыю, Францыю, Італію. У 1842 г. з'яўляецца знакамітая паэма-раман «Мёртвыя душы». У 1848 г. пісьменнік вяртаецца на радзіму, узмоцнена працуе над другім томам «Мёртвых душ», але незадоўга перад смерцю спальвае рукапіс. Памёр М. Гогаль у 1852 г. у Маскве.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белинский В. Г. О Гоголе. М., 1949;
  • Чернышевский Н. Г. Очерки гоголевского периода русской литературы. М., 1953;
  • Н. В. Гоголь в воспоминаниях современников. М.; Л., 1952;
  • Ларчанка М. Славянская супольнасць. Мн., 1963;
  • Ларчанка М. Яднанне братніх літаратур. Мн., 1974;
  • Ларчанка М. Жывая спадчына. Мн., 1977;
  • Турбин В. Н. Герои Гоголя. М., 1983;
  • Гоголь: История и современность. М., 1985;
  • Набоков В. Н. Гоголь. М., 1987.

Зноскі

  1. «Выпись из Метрической книги Спасо-Преображенской церкви местечка Сорочинец, Миргородского уезда, 1809 год», № 25: «Месяца марта 20 числа у помещика Василия Яновского родился сын Николай и окрещён. Молитвовал и крестил священно-наместник Иоанн Беловольский. Восприемником был господин полковник Михаил Трахимовский». Русская Старина, 1888, ноябрь, с. 392. (руск.) 
  2. И. Ф. Масанов, «Словарь псевдонимов русских писателей, учёных и общественных деятелей». В 4-х томах. — М., Всесоюзная книжная палата, 1956—1960 гг. (руск.)