Мікалай Васільевіч Неўраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Васільевіч Неўраў
Николай Васильевичъ Невревъ
Аўтапартрэт, (1858).
Аўтапартрэт, (1858).
Дата нараджэння: 1830[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 (16) мая 1904
Месца смерці: Маёнтак Лыскаўшчына, Аршанскі павет, Магілёўская губерня,
Расійская імперыя
Паходжанне: Купецтва
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: гістарычная, партрэтная, жанравы жывапіс
Вучоба: МВЖСД
клас М. І. Скоці
Стыль: рэалізм
Вядомыя працы: «Торг»,
«Протадыякан абвяшчае даўгалецце на імянінах купца»,
«Прысяга Лжэ-Дзмітрыя І каралю Сігізмунду ІІІ на ўвядзенне ў Расіі каталіцызму».
Уплыў: М. І. Скоці
Уплыў на: М. П. Ульянаў
Узнагароды: першая прэмія Маскоўскага Таварыства Аматараў Мастацтваў за карціну «Прысяга Лжэ-Дзмітрыя І каралю Сігізмунду ІІІ на ўвядзенне ў Расіі каталіцызму».
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Мікала́й Васі́льевіч Не́ўраў (руск.: Николай Васильевич Неврев; 1830, Масква — 3 [16] мая 1904, Маёнтак Лыскаўшчына, Аршанскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Круглянскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі) — рускі гістарычны і жанравы жывапісец, адзін з яскравых і буйнейшых мастакоў пакалення прадстаўнікоў Таварыства перасоўных мастацкіх выставак[5], якія вызначылі развіццё і сацыяльную накіраванасць рускага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя. Сёння творы М. В. Неўрава ўпрыгожваюць залы Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, ёсць яны ў музеях Санкт-Пецярбурга, Кіева, Рыгі, Іванава (Расія), Саратава[6].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1830 годзе ў купецкай сям'і. Вучыўся ў вучылішчы Маскоўскага купецкага таварыства. Некаторы час займаўся перапіскай папер і чарцяжамі[6].

Першыя прафесійныя навыкі атрымаў ад свайго айчыма — настаўніка малявання Сцяпанава. Нейкі час вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы[6]. У 18501855 гадах вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу і скульптуры, пасля заканчэння якога атрымаў званне свабоднага мастака. Жыў увесь час у Маскве.

У 1856 г. напісаў першую жанравую карціну «Хатняя сялянская сцэна», за якую атрымаў званне някласнага мастака па жывапісу бытавых сцэн, што і вызначыла далейшы лёс таленавітага майстра[6].

6 лістапада 1859 года быў удастоены звання класнага мастака за поспехі ў галіне партрэтнага жывапісу. Свае лепшыя жанравыя карціны ён стварыў у 1860-я гады. Буйной падзеяй у жыцці і творчасці мастака сталі партрэты — Невядомага, Бібікава і Мядзінцавых, якія былі выстаўлены ў Акадэміі мастацтваў і мелі вялікі поспех. Пасля 1863 г. былі напісаны партрэты М. С. Шчэпкіна, П. М., М. І. і І. З. Траццяковых[6].

«Протадыякан абвяшчае даўгалецце на імянінах купца», 1866, Дзяржаўная Трэццякоўская галерэя.

У 1863 г. М. В. Неўраў — член мастацкай арцелі, якая стала асновай славутага Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. На тэму быта купецтва напісана карціна «Протадыякан абвяшчае даўгалецце на імянінах купца», якая была прадстаўлена на конкурс Таварыства заахвочвання мастакоў, але «не дапушчана з-за сюжэту»[6].

Сацыяльную накіраванасць мелі карціны «З нядаўняга мінулага», «Торг» (1866), «Святар, які служыць над магілай паніхіду». У карцінах «Торг» (1866), «Выхаванка» (1867), «Купец-куціла» (1867), «Прасіцельніца» (1866), «Пахаванне селяніна» з усёй паўнатой разгарнуўся талент мастака. Для залаў Маскоўскага Рускага гістарычнага музея стварыў серыю гістарычных палоцен: «Раман Галіцкі і папскія паслы» (1875), «Прысяга Лжэ-Дзмітрыя І каралю Сігізмунду ІІІ на ўвядзенне ў Расіі каталіцызму», «Іван IV і канюшні баярын Іван Пятровіч Фёдараў», «Князёўна П. Р. Юсупава перад пострыгам» (1866), «Патрыярх Нікан перад судом 1 снежня» (1888) і інш. У 1888 г. на тэму бытавога жанра напісана карціна «Агледзіны» (1888), якая была прадстаўлена мастаком на 17 Перасоўнай выстаўцы 1889 г. Гэта карціна была куплена з выстаўкі П. М. Траццяковым[6].

У гэты ж самы час Неўраў выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, дзе пазнаёміўся з мастаком В. К. Бялыніцкім-Бірулям[6].

Неўрава называлі геніяльным мастаком, і пра прызнанне ягонай творчасці сведчыць той факт, што ў 1898 годзе пасля смерці Траццякова яму прапанавалі заняць пасаду дырэктара галерэі, але 68-гадовы мастак адмовіўся, спаслаўшыся на старасць і хваробы[6].

Жыццё ў Лыскаўшчыне[правіць | правіць зыходнік]

Апошнія 19 гадоў свайго жыцця пражыў на Кругляншчыне ў маёнтку Лыскаўшчына[6]. Да мастака прыязжалі ў госці В. Сурыкаў, В. Паленаў, Р. Мясаедаў, У. Маякоўскі, І. Прошнікаў. На Кругляншчыне ім былі створаны работы «Эпізод з жыцця Пятра» і «Чым былі моцныя шлюбныя вузы» і інш.

Апошнія гады цярпеў вялікія нястачы. На семдзесят чацвёртым годзе жыцця, 3 мая 1904 года, ад адчаю, М. В. Неўраў застрэліўся ў сваім маёнтку Лыскаўшчына ў Магілёўскай губерні[7][6].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 г. у Маскве выйшаў альбом з рэпрадукцыямі карцін М. В. Неўрава. У 1974 г. на магіле М. В. Неўрава быў пастаўлены помнік. Дом, дзе жыў мастак захаваўся да нашых дзён. Зараз на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка[6].

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Nikolay Nevryov
  3. Nikolai Vasilievich Nevrev // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Неврев Николай Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.], [30 cilddə] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Неврев Николай Васильевич / Гл. ред. А. М. Прохоров — Большая советская энциклопедия (В 30 томах). Изд. 3-е. — М.: «Советская Энциклопедия», 1974. — Т. 17: «Моршин — Никиш». — С. 397. — 616 с. — 629000 экз.
  6. 6,00 6,01 6,02 6,03 6,04 6,05 6,06 6,07 6,08 6,09 6,10 6,11 Неўраў Мікалай Васільевіч (1830—1904) (бел.) 
  7. Неврев, Николай Васильевич (руск.) . Онлайн Энциклопедия «Кругосвет». Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 1 чэрвеня 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]