Мікалай Васільевіч Рожын
Мікалай Васільевіч Рожын | |
---|---|
руск.: Николай Васильевич Рожин | |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 1993 (66 гадоў) |
Грамадзянства | |
Жонка | Лілія Мікалаеўна Рожына |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1992) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Васільевіч Ро́жын (руск.: Николай Васильевич Рожин; 29 лістапада 1926 — 12 сакавіка 1993) — філосаф, доктар філасофскіх навук (1992), прафесар (1992).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Цёмнае (Нюксенскі раён, Валагодская вобласць, Расія). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1958 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1960 года вучыўся ў аспірантуры ўніверсітэта пры кафедры філасофіі і логікі[1] і працаваў тут на пасадзе дацэнта да 1973 года. У 1973—1981 гадах у Сакратарыяце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку і Вене. З 1981 года М. В. Рожын зноў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (дацэнт кафедры гісторыі філасофіі і логікі, з 1983 года — загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навукова камунізму).
Памёр 12 сакавіка 1993 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац па тэорыі пазнання, праблемах развіцця навукі, гісторыі філасофскай і эстэтычнай думкі ў Беларусі, еўрапейскай і амерыканскай філасофіі, аб’ектыўнай дакладнасці ведаў у філасофскіх канцэпцыях Новага і Найноўшага часу.
Сярод апублікаваных прац:
- З гісторыі эстэтычнай думкі Беларусі // Полымя. — 1965. — № 6. — С. 161—165.
- Газета «Северо-Западный край»: очерк общественно-политической, философской и эстетической позиции. 1902—1905 годы. — Минск: БГУ им. В. И. Ленина, 1970.
- Философские исследования / Министерство высшего и среднего специального образования БССР, Белорусский государственный университет; ред. Н. В. Рожин. — Мн.: Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1970.
- Современная западная философия морали: (аналитическая традиция): учебно-методическое пособие по одноименному спецкурсу для студентов специальности 02.01 ― «Философия» / [Н. В. Рожин]. — Минск : БГУ, 1991.
- Проблема объективной достоверности знания в европейской философии (от Р. Декарта до Л. Витгенштейна) — Мн.: БГУ, 2001.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны II ступені[2]
- Медаль «За баявыя заслугі»[3]
- Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»[3]
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[3]
Зноскі
- ↑ История БГУ. Сотрудники БГУ — участники Великой Отечественной войны (руск.) (Праверана 30.4.2023)
- ↑ Вучоныя Беларусі. Рожын, Мікалай Васільевіч (доктар філасофскіх навук; 1926—1993)
- ↑ а б в Рожин Николай Васильевич // Проект Минобороны России «Дорога памяти» (руск.) (Праверана 30.4.2023)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рожын Мікалай Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 399. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у асобах і падзеях: Рожын Мікалай Васільевіч (Праверана 30.4.2023) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- История БГУ. Сотрудники БГУ — участники Великой Отечественной войны (руск.) (Праверана 30.4.2023)
- Вучоныя Беларусі. Рожын, Мікалай Васільевіч (доктар філасофскіх навук; 1926—1993) (Праверана 30.4.2023) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Рожин Николай Васильевич // Проект Минобороны России «Дорога памяти» (руск.) (Праверана 30.4.2023)
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Паўночна-Дзвінскай губерні
- Памерлі 12 сакавіка
- Памерлі ў 1993 годзе
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары філасофскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Лейтэнанты СССР
- Філосафы СССР
- Філосафы Беларусі
- Службовыя асобы ААН