Мікалай Восіпавіч Шкялёнак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Восіпавіч Шкялёнак
Mikalaj-Szkialionak.jpg
Дата нараджэння 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 1946
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, журналіст, палітык
Альма-матар
Партыя
Член у
Commons-logo.svg Мікалай Восіпавіч Шкялёнак на Вікісховішчы

Мікалай Восіпавіч Шкялёнак (1899, в. Пякоціна, Дзісненскі павет Віленскай губерні, цяпер Мёрскі раён — 1946) — беларускі грамадскі, ваенны і палітычны дзеяч, гісторык, журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1932 г. скончыў Віленскі ўніверсітэт. Адзін з заснавальнікаў студэнцкай арганізацыі «Скарынія» пры Віленскім універсітэце.

З 1934 года член праўлення Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, з 1935 — прэзідыума Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. У 1936 годзе адзін з заснавальнікаў арганізацыі Беларускі нацыянальны фронт, член рэдкалегіі яе органа — газеты «Беларускі фронт».

З 1940 года ў Берліне, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага цэнтра, рэдагаваў газету «Раніца».

З 1943 года займаў пасаду 1-га віцэ-прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), быў рэдактарам «Беларускай газеты», бюлетэня «Беларуская карэспандэнцыя». Удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса ў Мінску (чэрвень 1944). Сябра Беларускай незалежніцкай партыі.[1]

З ліпеня 1944 года ў Берліне, быў 2-м сакратаром БЦР. З сакавіка 1945 года ў Польшчы. У 1945 годзе вярнуўся ў Беларусь для ўзмацнення арганізацыі «Чорны кот». Міколе Шкялёнку была дадзена мянушка «Шкляны» і ён быў прызначаны камандзірам атраду. Атрад «Шклянога» быў накіраваны на Барысаўшчыну, але па дарозе атрад трапіў у засаду, арганізаваную супрацоўнікамі савецкіх спецслужб. Пасля жорсткага бою з 32-х байцоў атраду Шкялёнка выжылі толькі 7, а сам Шкялёнак быў цяжка паранены і арыштаваны савецкімі органамі дзяржбяспекі.

Па некаторых звестках, памёр у турэмным шпіталі МДБ у Мінску, па іншых — на пачатку 1946 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • У трохсотыя ўгодкі смерці Вялікага канцлера Льва Сапегі (1933)
  • Падзел гісторыі Беларусі на перыяды (1938)
  • Тэрыторыя Беларусі і яе дагістарычнае насельніцтва (1938)
  • Уводзіны да вывучэння гісторыі Беларусі (1938)
  • Сінтэз беларускай гісторыі (1938)
  • Аб «тутэйшых» (1939)
  • Культурнае рабства (1939)

Зноскі