Мікола Воранаў
| Мікола Воранаў | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 13 снежня 1936 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 студзеня 2005 (68 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Мікола (Мікалай Гаўрылавіч) Воранаў (нар. 13 снежня 1936, вёска Віры, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 23 студзеня 2005, Шаркаўшчына, Віцебская вобласць) — беларускі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Па заканчэнні Азяркоўскай сямігодкі, з 1952 г. працаваў камбайнерам у Задзвінскай МТС Суражскага раёна. У 1955—1959 гг. служыў на Балтыйскім флоце. З 1959 г. на журналісцкай рабоце — літсупрацоўнік суражскай раённай газеты «Кліч Ільіча», аршанскай газеты «Ленінскі прызыў», загадчык сельскагаспадарчага аддзела сенненскай раённай газеты «Ленінская іскра»[1].
Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1978 г[1].
Жыў у гарадскім пасёлку Шаркаўшчына Віцебскай вобласці[1].
Памёр 23 студзеня 2005 года ў Шаркаўшчыне. Пахаваны, верагодна, там жа[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1952 годзе. Яго вершы і замалёўкі друкаваліся ў часопісе «Советский моряк», газетах «Страж Балтыкі», «Советский флот».
Першае апавяданне «Асінавае шула» апублікавана ў 1963 годзе ў газеце «Віцебскі рабочы». Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984) і раман «Маланка паліць жыта» (1990). У часопісе «Маладосць» надрукаваны аповесці «Завея» (1979), «Вадалазы» (1981), у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» — апавяданні «Чалавек з дарогі», «Цёплая восень», «Раннія замаразкі», «Суседзі» і іншыя.
Апавяданні Міколы Воранава перакладаліся на балгарскую, рускую, украінскую, чувашскую мовы.
Зноскі
- ↑ а б в г Воранаў Мікола – Белліт (4 жніўня 2023). Праверана 28 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Воранаў Мікола // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 50-52.