Мікалай Гаўрылавіч Шмацько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Гаўрылавіч Шмацько
укр.: Микола Гаврилович Шматько
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 жніўня 1943(1943-08-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 2020(2020-09-15)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Украіны Украіна
Род дзейнасці мастак, скульптар
Узнагароды
ордэн прападобнага Нестара Летапісца III ступені‎
Сайт kingofmarble-shmatko.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Гаўрылавіч Шмацько (нар. 1943, Данецкая вобласць, УССР) — украінскі скульптар і мастак.

Святагорская Багародзіца

Аўтар больш за 750 помнікаў (барэльефы, гарэльефы, скульптуры) і каля 500 карцін. Аўтарская калекцыя, якая экспануецца ў галерэі «Шмацько і сыны», налічвае больш за 70 скульптур з уральскага і італьянскага мармуру і каля 300 карцін (жывапіс, графіка) У 2000 г. прызначаны на пасаду прафесара кафедры мастацкай творчасці і мастацтваў Маскоўскага інстытута сусветных цывілізацый.

У 2004 г. М. Г. Шмацько было даручана стварыць мармуровую скульптуру Багародзіцы для Святагорскай Лаўры (Данецкая вобласць). Восенню 2004 г. адбылося адкрыццё Лаўры і ўстаноўка скульптуры Багародзіцы вышынёй 4,2 м (скульптура высечаная з 2 блокаў уральскага мармуру вагою 40 тон).

За стварэнне скульптуры Святагорскай Багародзіцы ўзнагароджаны Блажэннейшым Мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Украіны Уладзімірам ордэнам Нестара-летапісца III ступені.

Восенню 2005 г. адбылося адкрыццё адбудаванай Успенскай царквы ў сяле Келеберда Палтаўскай вобласці, дзе ўстаноўлена скульптура «Укрыжаванне Хрыста».

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

Творы захоўваюцца ў музеях[правіць | правіць зыходнік]

Сошенко Іван Максімавіч (скульптар Мікалай ШМАЦЬКО)
  • Бюст Сошенко Івана Максімавіча (скульптар Мікалай ШМАЦЬКО), захоўвацца ў музеі Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі ў Акадэміі мастацтваў, (Санкт-Пецярбург).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]