Мікалай Геда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Геда
Nikolai Gedda
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Гары Густаў Мікалай Геда
Дата нараджэння 11 ліпеня 1925(1925-07-11) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 2017(2017-01-08)[1][2][…] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Швецыя
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Martin Öhman[d]
Прафесіі оперны спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал[d]
Жанры опера
Калектывы Метраполітэн-опера
La Scala
Узнагароды
nicolai-gedda.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Геда, поўнае імя Гары Густаў Мікалай Геда (шведск.: Harry Gustaf Nikolai Gedda, нар. 11 ліпеня 1925, Стакгольм) — шведскі спявак (тэнар), адзін з найбольш вядомых спевакоў 20 стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў кансерваторыі ў Стакгольме. З 1952 года выступае ў буйнейшых тэатрах свету («Ла Скала», «Гранд-Опера», «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера» і інш).

Валодае голасам мяккага цёплага тэмбру. Тонкі стыліст, спявак высокай культуры; выконвае амаль усе партыі лірычнага тэнара ў операх В. А. Моцарта, італьянскіх і французскіх кампазітараў, у т.л. партыі Герцага, Альфрэда («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Рауля («Гугеноты» Дж. Меербера), Вертэра («Вертэр» Ж. Маснэ), Ленскага («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага).

Тонкі інтэрпрэтатар камерных вакальных твораў Л. Бетховена, Ф. Шуберта, Э. Грыга, П. Чайкоўскага і інш.

Адзін з лепшых замежных выканаўцаў рускіх народных песень і старадаўніх рамансаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 131. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.