Мікалай Дзмітрыевіч Філіп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Дзмітрыевіч Філіп
рум.: Nicolae Filip
Дата нараджэння 3 сакавіка 1926(1926-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 2009(2009-05-15) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера радыёфізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Партыя
Член у
Узнагароды

Мікалай Дзмітрыевіч Філіп (3 сакавіка 1926, с. Сафія, Бельцкі павет — 15 мая 2009, Бельцы, Малдова) — малдаўскі фізік, ганаровы член Акадэміі навук Малдовы[1]. Былы член КПСС.

Працаваў рэктарам у Бельцкім дзяржаўным універсітэце імя Алеку Русо.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1962). Доктар фізіка-матэматычных навук (1979). Прафесар універсітэта (1980), вядучы спецыяліст у галіне радыёфізікі, працаваў па тэме «шыранне ўльтракароткіх радыёхваль».

У 1995 г. абіраецца ганаровым членам Акадэміі навук Малдовы. З 1997 года — сапраўдны член Міжнароднай акадэміі навук Вышэйшай школы. У 2000 г. — ганаровы доктар Яскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Г. Асакі.

Н. Д. Філіп быў уключаны ў зборнік «2000 выбітных навукоўцаў 20-га стагоддзя», выдадзены Міжнародным біяграфічным цэнтрам.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Выдатнік народнай адукацыі СССР (1971).
  • Заслужаны работнік вышэйшай школы МССР (1973).
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Малдова ў галіне навукі і тэхнікі (1996).
  • Ганаровы грамадзянін горада Бельцы (2001)[2].

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

30 сакавіка 2010 года муніцыпальны Савет Бельцаў прыняў рашэнне пра прысваенне частцы вуліцы «26 Марта» імя акадэміка М. Філіпа.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Рассеяние радиоволн анизотропной ионосферой / Н. Д. Филипп ; Бельцкий государственный педагогический институт им. А. Руссо — Кишинёв : Штиинца, 1974. — 184, [3] с. : ил. ; 21 см;
  • Ракурсное рассеяние УКВ среднеширотной ионосферой / Н. Д. Филипп; ответственный редактор А. А. Семёнов ; Бельцкий государственный педагогический институт им. А. Руссо. — Кишинёв : Штиинца, 1980. — 241 с. : ил. ; 22 см;
  • Эволюция искусственных плазменных неоднородностей в ионосфере Земли / Н. Д. Филипп и др. ; Бельц. гос. пед. ин-т им. А. Руссо; отв. ред. В. Д. Гусев — Кишинёв : Штиинца, 1986. — 245,[1] с. : ил. ; 22 см;
  • Современные методы исследования динамических процессов в ионосфере / Н. Д. Филипп, Н. Ш. Блаунштейн, Л. М. Ерухимов [и др.] ; Бэлцкий государственный педагогический институт им. А. Руссо; под ред. В. Д. Гусева. — Кишинёв : Штиинца, 1991. — 286, [1] с. : ил. ; 22 см. ISBN 5-376-00647-6.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. [1] Detalii despre membrii AŞM
  2. Рашэнне Бэлцкага муніцыпальнага Савета ад 03.04.2001 г. № 11/24