Мікалай Канстанцінавіч Ананьеў
Мікалай Канстанцінавіч Ананьеў | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
16 сакавіка 1998 — 16 красавіка 1999 | ||||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Лінг | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Уладзімір Макейчык | |||
Пераемнік | Яўген Ворсін | |||
Адукацыя | Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1975) Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (1989) | |||
Дзейнасць | трэнер | |||
Нараджэнне | 12 красавіка 1949 (71 год) г. Асіповічы, Магілёўская вобласць | |||
Узнагароды |
Мікала́й Канстанці́навіч Ана́ньеў (нар. 12 красавіка 1949, Асіповічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (1998—1999).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1975 скончыў Беларускі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытут фізічнай культуры, у 1989 — Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1965 годзе рабочым вагоннага дэпо, пасля службы ў Савецкай арміі працаваў на чыгуначнай станцыі Асіповічы.
1970—1971 — узначальваў камітэт па фізкультуры і спорце пры Асіповіцкім райвыканкаме.
1971-1979 — Завуч, старшы трэнер па баскетболе Асіповіцкай ДЮСШ.
1979-1986 — Працаваў на розных пасадах у Асіповіцкім гаркаме КПБ і райвыканкаме.
1986-1987 — Намеснік старшыні Асіповіцкага райвыканкама.
1987-1997 — Старшыня камітэта па фізічнай культуры і спорце Магілёўскага аблвыканкама.
1997-1998 — Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.
У 1998-1999 — Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1][2].
У 2000—2001 — Намеснік начальніка Апарату Прадстаўніцтва Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
3 кастрычніка 2001 года распараджэннем прэзідэнта прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, 9 ліпеня 2004 г. вызвалены ад пасады памочніка.
Быў прызначаны дырэктарам Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву.
22 студзеня 2010 года прэзідэнт даў згоду на прызначэнне генеральным дырэктарам дзяржаўнай установы «Шматпрофільны культурна-спартыўны комплекс Мінск-Арэна».
Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Старшыня Беларускага саюза канькабежцаў.