Мікалай Канстанцінавіч Шут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікалай Канстанцінавіч Шут
Дата нараджэння

30 снежня 1916(1916-12-30)

Месца нараджэння

вёска Плешчаніцы, Мінская губерня[1]

Дата смерці

30 сакавіка 1977(1977-03-30) (60 гадоў)

Месца смерці

Ціраспаль

Прыналежнасць

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Род войскаў

авіяцыя

Гады службы

19381949

Званне
Маёр ВПС СССР
Бітвы/войны

Вялікая Айчынная вайна
Савецка-японская вайна

Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага

Мікалай Канстанцінавіч Шут (30 снежня 191630 сакавіка 1977) — лётчык-знішчальнік, маёр, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 30 снежня 1916 ў вёсцы Плешчаніцы Мінскай губерні[1] у сям'і служачага. Скончыў Рагачоўскую прафтэхшколу металістаў, аўташколу ў Бабруйску і рабфак пры Мінскім медыцынскім інстытуце. З 1936 г. працаваў на Мінскай кандытарскай фабрыцы «Камунарка». Скончыў Мінскі аэраклуб. У 1938 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У тым жа годзе, скончыўшы Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў, стаў лётчыкам-знішчальнікам.

У 1939 годзе быў накіраваны на Далёкі Усход. На знішчальніку І-16(руск.) бел. ўдзельнічаў у паветраных баях у раёне ракі Халхін-Гол.

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Са снежня 1941 года ваяваў на Крымскім, з мая 1942 года — на Паўднёвым, з сакавіка 1943 года — на Варонежскім, з ліпеня 1943 года — на Стэпавым, з кастрычніка 1943 года — на 2-м Украінскім, з ліпеня 1944 года — на 1-м Украінскім франтах.

Першыя паветраныя баі правёў на Керчанскім паўвостраве ў якасці камандзіра звяна. Летам 1943 года старшы лейтэнант Шутт камандаваў эскадрылляй 270-га знішчальнага авіяцыйнага палка.

Да верасня 1943 года памочнік камандзіра 270-га знішчальнага авіяцыйнага палка па паветрана-стралковай службе 203-й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі 1-га Штурмавога Авіяцыйнага Корпуса 5-й Паветранай Арміі Стэпавага фронту старшы лейтэнант Шутт зрабіў 315 баявых вылетаў, правёў 86 паветраных баёў, асабіста збіў 14 і ў групе 1 самалёт праціўніка[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства старэйшаму лейтэнанту Шут Мікалаю Канстанцінавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2].

Вялікую Айчынную вайну скончыў у небе Берліна і Прагі.

Савецка-японская вайна[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні-верасні 1945 года ўдзельнічаў у савецка-японскай вайне. Ваяваў на 1-м Далёкаўсходнім фронце, быў памочнікам камандзіра 281-га асобнага транспартнага авіяцыйнага палка па паветрана-стралковай службе. Удзельнічаў у Харбіна-Гірынскай аперацыі(руск.) бел.[3].

Пасляваенны час[правіць | правіць зыходнік]

У 1945 годзе скончыў Ліпецкія вышэйшыя лётна-тактычныя курсы. Камандаваў авіяэскадрылляй ВПС на Далёкім Усходзе. З 1947 года — намеснік камандзіра авіяэскадрыллі (Закаўказская(руск.) бел. і Адэская ваенныя акругі). З мая 1949 года маёр М. К. Шут — у запасе. У 19501959 гадах жыў у Беларусі — у вёсцы Пухавічы, працаваў загадчыкам клубам. Затым пераехаў у Малдову ў горад Ціраспаль, працаваў шафёрам.

Памёр 30 сакавіка 1977 года. Пахаваны на могілках «Далёкія» у Ціраспалі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У Ціраспалі ўстаноўлена мемарыяльная дошка Герою.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бодрихин Н. Г. Советские асы — М.: ЗАО КФК «ТАМП», 1998.
  • Быков М. Ю. Асы Великой Отечественной — М.: «Яуза; ЭКСМО», 2007.
  • Красовский С. А. Жизнь в авиации — Минск: Беларусь, 1978.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Канстанцінавіч Шут на сайце «Героі краіны»