Мікалай Карлавіч Сванідзэ
Мікалай Карлавіч Сванідзэ (руск.: Николай Карлович Сванидзе; 2 красавіка 1955, Масква, РСФСР, СССР — 11 верасня 2024[1], Масква, Расія[1]) — расійскі журналіст і грамадскі дзеяч, вядучы шэрагу праграм на расійскім тэлебачанні і радыё.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў названы ў гонар дзеда — партыйнага дзеяча УКП(б) Мікалая Самсонавіча Сванідзэ, далёкага сваяка першай жонкі Іосіфа Сталіна — Кацярыны Сванідзэ. Бабуля Мікалая Сванідзэ па бацькоўскай галіне — Цыля Ісакаўна Лускіна з 1916 г. была сябрам партыі бальшавікоў, працавала ў жаночым адзеле. Маці Мікалая Сванідзэ — А. А. Сванідзэ. Сам Мікалай Сванідзэ ў 2006 годзе зняўся ў тэлесерыяле «Жонка Сталіна» ў ролі Аляксея Сванідзэ, брата першай жонкі Сталіна.
Скончыў 56-ю маскоўскую спецыялізаваную школу з вывучэннем англійскай мовы. У 1977 годзе скончыў гістарычны факультэт МДУ па спецыяльнасці «Гісторык, выкладчык гісторыі з веданнем замежнай мовы».
З 2007 года ўзначальваў кафедру журналістыкі факультэта журналістыкі РДГУ, чытаў курсы лекцый «Інфармацыйна-аналітычная журналістыка», «Журналістыка вачыма журналіста».[2]
Найбольш вядомы як аўтар серыі дакументальных фільмаў пад назвай «Гістарычныя хронікі», дзе распавядаў пра найбольш істотныя падзеі расійскай гісторыі.
Выказываўся ў падтрымку затрыманых журналістаў падчас пратэстаў 2020 года ў Беларусі.[3]
Зноскі
- ↑ а б в г Московский комсомолец — Россия: Московский комсомолец, 1919. — 700000 экз. — ISSN 1562-1987; 1606-531X; 1857-3738
- ↑ https://www.rsuh.ru/who_is_who/detail.php?ID=5257 Архівавана 1 снежня 2020.
- ↑ https://novychas.by/hramadstva/pozner-svanidze-sabczak-vjadomyja-rasijskija-me