Мікалай Карпавіч Ільін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Карпавіч Ільін
Род дзейнасці ваграншчык
Дата нараджэння 22 жніўня 1931(1931-08-22) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна

Мікалай Карпавіч Ільін (нар. 22 жніўня 1931, в. Альхавік, Лёзненскага раёна, Віцебскай вобласці) — работнік сельскай гаспадаркі і будаўнічай прамысловасці, Герой Сацыялістычнай Працы (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1947 года па 1951 год працаваў у сельскай гаспадарцы. У 1951 годзе быў прызваны на ваенную службу і 4 гады служыў у Ваенна-марскім флоце СССР.

У 1954—2002 гадах працаваў ваграншчыкам на Мінскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў (з 1994 года ААТ «Керамін»). 14 гадоў узначальваў прафсаюзны камітэт прадпрыемства.

За паспяховае выкананне вытворчых планаў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 студзеня 1974 года Ільіну М. К. было прысвоена званне «Герой Сацыялістычнай Працы».

На Алеі Славы ў гарадскім пасёлку Лёзна знаходзіцца стэла ў гонар М. К. Ільіна[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дмитриев, Г. Лично ответственный / Г. Дмитриев // Промышленность Белоруссии. — 1975. — № 4. — С. 33-34.
  • Ильин Николай Карпович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 466.
  • Ильин Николай Карпович // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 242.
  • Ильин Николай Карпович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 104.