Мікалай Крыштаф Сапега
| Мікалай Крыштаф Сапега | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Mikołaj Krzysztof Sapieha | |||||||
| Герб «Ліс» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Аляксандр Гасеўскі | ||||||
| Пераемнік | Уладзіслаў Валовіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1613 | ||||||
| Смерць |
2 чэрвеня 1639 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Сапегі | ||||||
| Бацька | Крыштаф Стэфан Сапега[1][2][…] | ||||||
| Маці | Ганна з Галоўчынскіх[d][1][2][…] | ||||||
| Жонка | Сюзана з Гасеўскіх[d][3][1][…] | ||||||
| Дзеці | Ежы Сапега[4][5] і Ганна з Сапегаў[d][4][5] | ||||||
Мікалай Крыштаф Сапега (1613 — 2 чэрвеня 1639, Вільня) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Польны пісар літоўскі (у 1639).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з чарэйскай лініі Сапегаў, сын Крыштафа Стэфана і Ганны з Галоўчынскіх. Пасля смерці бацькі ў 1627 годзе выхоўваўся дзядзькам Аляксандрам Дажбогам Сапегам. У 1634 годзе вучыўся ў калегіуме Навадворскага ў Кракаве.
У 1638 годзе быў паслом на Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага і яго маршалкам, а ў 1639 годзе атрымаў урад польнага літоўскага пісара.
У 1637 годзе ажаніўся з Сюзанай (пам. 1660), дачкой смаленскага ваяводы Аляксандра Гасеўскага. Меў сына Ежы, палкоўніка каралеўскага.
Памёр 2 чэрвеня 1639 года ў Вільні, магчыма, атручаны жонкай. Сюзана пасля смерці мужа ўзяла другі шлюб з троцкім кашталянам Янам Анзельмам Вільчкам.
Зноскі
- ↑ а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 62. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 128.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. Люлевіч — Warszawa: 2018. — С. 104. — ISBN 978-83-65880-49-9
- ↑ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 65. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ а б Gosiewski J. P. Herby genealogiczne trzech pokoleń Gosiewskich z Wielkiego Księstwa Litewskiego // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego — 2024. — вып. XXIII (XXXIV). — С. 202.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.