Мікалай Кірылавіч Крыжаноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Кірылавіч Крыжаноўскі
Нараджэнне 1 сакавіка 1937(1937-03-01) (84 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Мікалай Кірылавіч Крыжаноўскі (нар. 1 сакавіка 1937) — беларускі палітык, у 19901995 гадах адзін з членаў Апазіцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Паўночна-Заходні палітэхнічны інстытут у горадзе Ленінградзе.

Быў членам Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па пытаннях развіцця прамысловасці, энергетыкі, транспарту, сувязі і інфарматыкі, членам Часовай камісіі Вярхоўнага Савета па прывілеях. Член Канстытуцыйнай Камісіі. Член Ценявога Кабінета (урада) Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, уваходзіў у камітэт па барацьбе з карупцыяй[1].

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савета 24-25 жніўня 1991 года, на якой была абвешчана незалежнасць Беларусі.

Сааўтар канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990 года), асноўных накірункаў рэформаў для выхаду з крызысу — перадвыбарчая эканамічная платформа БНФ «Адраджэньне» (вясна 1995 года), сааўтар шэрагу законапраектаў.

Удзельнік галадоўкі 11-12 красавіка 1995 года ў Авальнай залі, абвешчанай у знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндума аб ліквідацыі статуса беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статуса дзяржаўных сімвалаў герба «Пагоня» і бела-чырвона-белага сцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і праве прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]