Мікалай Леан Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Леан Сапега
польск.: Mikołaj Leon Sapieha
М. Л. Сапега. З Кодзенскай галерэі, 1709
М. Л. Сапега. З Кодзенскай галерэі, 1709
Герб «Ліс»
Герб «Ліс»
21-ы Ваявода брацлаўскі
1683 — 1685
Папярэднік Марцін Замойскі
Пераемнік Ян Крыштаф Гнінскі

Нараджэнне 1644[1]
Смерць не раней за 1 лютага 1685 і не пазней за 10 чэрвеня 1685
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Ян Фрыдэрык Сапега
Маці Канстанцыя з Гербутаў
Жонка Ганна Харленская
Дзеці Адам, Ян, Яна
Дзейнасць ваенны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Леан Сапега (1644 — 1 лютага або 10 чэрвеня 1685) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян валынскі (16771683), ваявода брацлаўскі1683), староста оўруцкі[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Паўла Францішка і Казіміра Уладзіслава.

У 1664 па смерці бацькі атрымаў казацкую харугву. Браў удзел у няўдалай для Каралеўства Польскага бітве пад Брагілавам (снежань 1666), дзе яго аддзел панёс значныя страты.

З уласнай харугвай удзельнічаў у Хоцінскай бітве. Падчас кампаніі 1676 года ачоліў панцырную харугву. Браў удзел у бітве пад Венай (1683).

У 1667 абіраўся паслом на сойм. Не цікавіўся палітычнымі пытаннямі, захоўваў верасць каралю і вялікаму князю Яну Сабескаму.

Ажаніўся з Ганнай Харленскай (шлюб у 1678), з якой меў сыноў Адама і Яна, дачку Яну. Пахавалі Мікалая Леана Сапегу ў касцёле Св. Ганны  (польск.) ў Кодні[3].

Зноскі

  1. Mikołaj Leon Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. M.J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9 (польск.)
  3. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 198. (польск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]