Мікалай Ланчыцкі
Мікалай Ланчыцкі | |
|---|---|
| польск.: Mikołaj Łęczycki | |
| | |
| Адукацыя | |
| Дзейнасць | філосаф, багаслоў, гісторык |
| Месца працы | |
| Нараджэнне |
20 снежня 1574
|
| Смерць |
30 сакавіка 1653[1] (78 гадоў) |
| Дынастыя | Q9395159? |
| Бацька | Даніэль Ланчыцкі |
Мікалай Ланчыцкі (10 снежня 1574, каля Нясвіжа — 30 сакавіка 1653, Коўна) — дзеяч каталіцкай царквы, езуіт, педагог і публіцыст. Сын Даніэля Ланчыцкага[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў школе пры Віленскім кальвінскім зборы і Віленскай акадэміі. У 1592 годзе ўступіў у ордэн езуітаў. У 1593 годзе з’ехаў у Рым, дзе да 1601 вывучаў рыторыку, філасофію і тэалогію, атрымаў сан святара[2].
У 1601—1606 гадах працаваў у цэнтральным архіве ордэна, удзельнічаў у падрыхтоўцы першага тома гісторыі ордэна М. Арландзіні. У 1607—1609 гадах выкладаў Свяшчэннае Пісанне, палемічную тэалогію і старажытнаяўрэйскую мову ў Віленскай акадэміі, адначасова быў прэфектам Папскай і дыяцэзіяльнай семінарый[2].
У 1609—1614 гадах выкладаў палемічную тэалогію ў Львоўскай акадэміі, адначасова кіраваў будаўніцтвам калегіума. У 1615 годзе ўдзельнічаў у 7-й генеральнай кангрэгацыі ордэна ў Рыме, пасля заставаўся ў цэнтральным архіве для ўпарадкавання дакументаў папярэдніх генералаў[2].
У 1617—1620 гадах — рэктар калегіума ў Калішы, у 1620—1621 гадах выкладаў у Познані, у 1622—1631 гадах — рэктар калегіума ў Кракаве. У 1625—1630 гадах зноў у Рыме. З 1631 года ўзначаліў Літоўскую правінцыю ордэна. З 1635 года выкладаў у навучальных установах Чэшскай правінцыі[2].
У 1643—1649 гадах выкладаў кананічнае права ў Нясвіжы. У 1645—1646 гадах быў удзельнікам 8-й генеральнай кангрэгацыі ў Рыме. З 1649 — духоўнік у Браневе, а з 1652 — у Коўне, дзе і памёр[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар маральна-рэлігійных твораў, пераважна на лацінскай мове. Найбольш вядомая кніга — «De piis erga Deum et coelites affectibus» («Аб праведнай любові да Бога і небажыхароў»), якая была перакладзена на нямецкую, польскую, французскую, англійскую і чэшскую мовы[2].
У творы «Discursus pro Ruthenis unitis» («Размова за рускі саюз») падтрымаў планы ўніятаў на саюз з праваслаўнай царквой. Хоць яго абвінавачвалі ў Рыме ў спрыянні праваслаўным, дамогся прыняцця рашэння аб забароне прапаведнікам і выкладчыкам выступаць супраць праваслаўных догматаў і літургіі[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ланчыцкі Мікалай на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- Выпускнікі Віленскай езуіцкай акадэміі
- Выкладчыкі Львоўскага езуіцкага калегіума
- Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
- Нарадзіліся 20 снежня
- Нарадзіліся ў 1574 годзе
- Нарадзіліся ў Нясвіжы
- Памерлі 30 сакавіка
- Памерлі ў 1653 годзе
- Памерлі ў Каўнасе
- Асобы
- Нарадзіліся 10 снежня
- Езуіты Беларусі
- Езуіты Польшчы
- Каталіцкія багасловы
- Публіцысты Беларусі