Мікалай Макаравіч Гуткоўскі
Мікалай Макаравіч Гуткоўскі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 21 ліпеня (2 жніўня) 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1938 (51 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, юрыст |
![]() |
Мікалай Макаравіч Гуткоўскі (21 ліпеня (2 жніўня) 1886, в. Забелы, Слуцкі павет Мінскай губерні, цяпер Слуцкі раён Мінскай вобл. — 8 лютага 1938) — беларускі юрыст, публіцыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Брат графіка Паўла Гуткоўскага. У 1907—1908 гадах настаўнічаў у мястэчку Багушэвічы Мінскай губерні. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта (1912). Пасля — служачы ў Варшаве, Маскве.

Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У 1917—1919 гадах удзельнічаў у стварэнні беларускіх арганізацый у Адэсе. Пэўны час знаходзіўся ў складзе войскаў Врангеля ў Крыме. З чэрвеня 1921 года ў Мінску. Працаваў у Наркамаце асветы БССР; адначасова з 1922 года навуковы супрацоўнік Інбелкульта, выкладчык БДУ. У 1924—1925 гадах — супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасля працаваў У СНК БССР.
Арыштаваны ДПУ БССР у 1930 годзе па справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1934—1937 гадах выконваў абавязкі загадчыка Фундамэнтальнай бібліятэкі БДУ. У 1937 годзе загадчык бібліятэкі Маскоўскага інжынерна-эканамічнага інстытута імя Арджанікідзэ. 17 лістапада 1937 года арыштаваны паўторна, асуджаны за ўдзел ў антырэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі, растраляны ў Маскве на палігоне «Камунарка» ў лютым 1938 года[1]. Рэабілітаваны ў 1959 годзе.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў крыніцы заканадаўства БССР, функцыянаванне цэнтральных органаў улады. Удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі беларускай культуры пачатку ХХ ст.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Мікола Гуткоўскі. Беларуская праўная тэрміналёгія. Менск. 1927. 13 с.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Круталевіч В. А. Юрыдычныя даследаванні // Інстытут Беларускай культуры. — Мн., 1993;
- Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы. ARCHE 2010, № 11. С. 45
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн., 1996. — Т. 3. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Нарадзіліся 2 жніўня
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1938 годзе
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДУ
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Публіцысты Беларусі
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Юрысты Беларусі
- Публіцысты паводле алфавіта
- Юрысты паводле алфавіта
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»