Мікалай Малдрык
Мікалай Малдрык | |
---|---|
![]() Порай | |
|
|
Нараджэнне |
1380-я |
Смерць | да 1439 |
Род | Малдрыкі |
Адукацыя | |
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч, дыпламат |
Мікалай Малдрык (1380-я — да 1439) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар (1425—1430) і канцлер вялікі літоўскі (1429).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Прадстаўнік збяднелага шляхецкага роду Малдрыкаў з Радамскага павета. Мяркуецца, што кар'еру пачаў як каморнік каралевы польскай Ядвігі.
У пачатку XIV ст. уладкаваўся ў канцылярыю вялікага князя Вітаўта. У 1412 годзе склаў прывілей Вітаўта на наданне Віленскаму капітулу воласці Убарць, пазней да 1430 года без перапынку выступаў як гаспадарскі пісар і сакратар канцылярыі. Займаў першынства сярод іншых пісараў гаспадарскай канцылярыі (фактычна быў канцлерам, пра што сведчыць дакумент 1429 года).
Выконваў дыпламатычныя місіі, праводзіў перамовы з крыжакамі пра пагранічныя праблемы, у 1429 годзе разам з панамі Румбальтам Валімонтавічам і Янам Гаштольдам быў паслом да Ягайлы ў справе каранацыі Вітаўта.
Часта наведваў Польшчу, дзе валодаў шэрагам вёсак і жыла яго жонка. Атрымліваў ад Вітаўта багатыя падарункі, пазычаў грошы нават Ягайлу, што выклікала незадаволенасць у вялікай княгіні Ульяны Гальшанскай. Памёр, заняты гаспадарчымі клопатамі ў сваіх маёнтках у Польшчы[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Малдрык Мікалай // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 331. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.