Мікалай Мацвеевіч Галадзед

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мацвеевіч Галадзед
1932 г.
1932 г.
3-і Старшыня Савета Народных Камісараў БССР
7 мая 1927 — 30 мая 1937
Папярэднік Язэп Адамовіч
Пераемнік Даніла Валковіч
2-і сакратар ЦК КП(б) Беларусі
12 снежня 1925 — 1927

Нараджэнне 9 (21) мая 1894
Смерць 21 чэрвеня 1937(1937-06-21) (43 гады)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Мацвеевіч Галадзед (21 траўня 1894, с. Стары Крывец, цяпер Навазыбкаўскі раён, Бранская вобласць, Расія — 21 чэрвеня 1937, Менск, НКУС) — беларускі савецкі палітычны дзеяч[1]. 3-і Старшыня СНК БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Стары Крывец Чарнігаўскай губерні (цяпер Бранская вобласць) у сям’і беларускага селяніна-печніка. Працаваў ад сямі гадоў: пастухом, парабкам, падсобным рабочым, пазней шахцёрам на Крыварожжы[2].

У Першую сусветную вайну ў арміі Расійскай імперыі[1]. Сябра палкавога камітэта адной з часцей Паўночна-Заходняга фронту. У 1917 годзе зблізіўся з бальшавікамі, вёў рэвалюцыйную агітацыю. Праз небяспеку смяротнага пакарання за антыўрадавыя выступленні, дэзерціраваў з фронту, вярнуўся ў Стары Крывец, дзе кіраваў раздзелам і захопам памешчыцкіх зямель[2]. Сябра РСДРП(б) з студзеня 1918 года. Стварыў чырвонагвардзейскі атрад, які вёў баі з нямецкімі войскамі і войскамі УНР. Займаўся падпольнай работай, быў арыштаваны[2].

У 1918—1924 гадах у Гомельскай губерні: старшыня сельсавета, сябра рэвалюцыйных камітэтаў. У 1921—1924 гадах старшыня выканкамаў у Навызабкаўскім і Горацкім паветах, старшыня «тройкі» па барацьбе з бандытызмам[1]. З 1922 года адначасова з партыйнай работай вучыўся на рабфаку Горацкага сельскагаспадарчага інстытута[2].

Навучанне скончыць не паспеў у сувязі з прызначэннем у 1924 годзе сябрам Часовага беларускага бюро ЦК РКП(б), створанага для вырашэння пытання ўзбуйнення БССР[2]. З 12 снежня 1925 па 1927 год другі сакратар ЦК КП(б)Б[1] і сябра Прэзідыума ЦВК БССР[2]. З 7 траўня 1927 года па 30 траўня 1937 года Старшыня СНК БССР[1]. Сябра Бюро і Сакратарыяту ЦК КП(б) Беларусі, дэлегат XIV—XVII з’ездаў ВКП(б), на XVI-м і XVII-м з’ездах абіраўся кандыдатам у сябры ЦК партыі[1]. Сябра ЦВК СССР і ЦВК БССР з 1924 года.

6 снежня 1930 года старшыня СНК Мікалай Галадзед і кіраўнік спраў СНК і Эканамічнай Нарады БССР М. Калевіч паставілі подпіс пад пастановай СНК БССР аб выключэнні са складу Беларускай акадэміі навук акадэмікаў Вацлава Ластоўскага, Уладзіміра Пічэты, Язэпа Лёсіка, Сцяпана Некрашэвіча, Гаўрылы Гарэцкага, Аляксандра Дубаха, таксама пазбавіўшы іх годнасці акадэмікаў «як ворагаў пралетарскай рэвалюцыі»[3].

У 1933 годзе быў сябрам Палітычнай камісіі для перагляду расійска-беларускага слоўніка і новых правіл беларускай мовы.

Арышт і смерць[правіць | правіць зыходнік]

Быў арыштаваны ў Маскве 14 чэрвеня 1937 года, абвінавачаны ва ўдзеле ў праватрацкісцкім блоку і ўкраінскай нацыянал-фашысцкай арганізацыі. Накіраваны ў Менск. Паводле афіцыйнай версіі, выкінуўся з акна 5-га паверха ў часе допытаў у будынку НКУС БССР. Па неафіцыйных звестках, быў збіты да смерці, а потым супрацоўнікі дзяржбяспекі інсцэнавалі самагубства. Паводле іншых звестак, расстраляны[2].

У 1956 годзе пасмяротна рэабілітаваны і адноўлены ў партыі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1935).

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка Мікалаю Галадзеду на доме па вул. Карла Маркса, 30 у Мінску

Імем Мікалая Галадзеда названы вуліца і праезд у Мінскім мікрараёне Чыжоўка[1][4].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Голодед Николай Матвеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 154. — 737 с.
  2. а б в г д е ё Деятели белорусского национального возрождения и государственного строительства в 1918-1920-х годах. Голодед Николай (руск.)(недаступная спасылка). archives.gov.by. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2019. Праверана 25-05-2019.
  3. Ворагі пралетарскай дыктатуры Ластоўскі, Пічэта, Лёсік, Некрашэвіч, Гарэцкі і Дубах — пазбаўлены годнасьці акадэмікаў // Зьвязда № 286 (3884) : газета. — Менск: 8 сьнежня 1930. — С. 1.
  4. Улица Голодеда

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]