Мікалай Мікалаевіч Бамбалаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Бамбалаў
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1938(1938-06-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 2020(2020-06-02) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера біягеахімія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Альма-матар

Мікалай Мікалаевіч Бамбалаў (3 чэрвеня 1938, в. Шаталава, Смаленская вобласць, РСФСР — 2 чэрвеня 2020) — беларускі біягеахімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1989), доктар сельскагаспадарчых навук (1985), прафесар (2013).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1938 года ў вёсцы Шаталава Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці.

У 1961 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1962—1976 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер, аспірант, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыяй ў Інстытуце торфу Акадэміі навук БССР (з 1990 г. — Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі НАН Беларусі, з 2007 года — Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі).

Памёр 2 чэрвеня 2020 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваў тэорыю гніення і гуміфікацыі арганічнага рэчыва ў балотным асяроддзі рознага генезісу. Устанавіў агульныя заканамернасці мінералізацыі і трансфармацыі арганічнага рэчыва глеб, выявіў узаемасувязь паміж экалагічнымі ўмовамі глебаўтварэння, хімічным саставам, малекулярнай структурай арганічных злучэнняў і тэмпамі іх мінералізацыі. Вылучыў эколага-генетычныя групы тарфяных глеб і распрацаваў дыферэнцыраваныя метады іх выкарыстання і аховы, якія забяспечваюць захоўванне арганічнага рэчыва і прадухіленне забруджвання паветранага басейна, паверхневых і падземных вод прадуктамі разбурэння глеб. Устанавіў асаблівасці біягеахімічных цыклаў вугляроду і азоту ў глебах і балотах і даказаў, што балоты выконваюць функцыю пераходнага звяна паміж біягенным і геалагічным кругаваротамі гэтых элементаў. Распрацаваў навуковыя асновы новай галіны навукі і гаспадаркі — балотазнаўства. Распрацоўвае шляхі і метады біясферна сумяшчальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў балот і глеб з улікам іх агульнапланетарных функцый.

Аўтар звыш 350 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 25 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы.

Сярод апублікаванага:

  • Баланс органического вещества торфяных почв и методы его изучения. Мн.: Наука и техника, 1984.
  • Биосферно-совместимое использование лесных и болотных экосистем (мировые тенденции и опыт Беларуси). Мн.: Поликрафт, 2003 (у суаўт.).
  • Роль болот в биосфере. Мн.: Белорусская наука, 2005 (разам з Раковічам)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бамбалаў Мікалай Мікалаевіч // Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 69. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]