Мікалай Мікалаевіч Гуль
Выгляд
| Мікалай Мікалаевіч Гуль | |
|---|---|
| Род дзейнасці | настаўнік |
| Дата нараджэння | 1933 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2006 |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Мікалай Мікалаевіч Гуль (нар. 1933, в. Сіўцы, Польская Рэспубліка — 2006) — беларускі педагог, грамадскі дзеяч, Заслужаны настаўнік БССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1933 годзе ў в. Сіўцы (цяпер — Пастаўскі раён Віцебскай вобласці).
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1955).
Працаваў выкладчыкам Навапольскага сельскагаспадарчага тэхнікума, старшынёй планавай камісіі Пастаўскага райвыканкама. З 1960 года ў Ашмянскім раёне: выкладчык, намеснік дырэктара па вучэбнай частцы сельскагаспадарчага тэхнікума (1960—1967), лектар райкама партыі (1967—1976), галоўны дзяржаўны інспектар па закупках і якасці сельгаспрадукцыі. З 1966 года — адказны сакратар райсавета ветэранаў.
Памёр у 2006 годзе.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны настаўнік БССР (1966),
- грамата Вярхоўнага Савета БССР (1972),
- медалі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гуль Мікалай Мікалаевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2017. — С. 18.
- Гуль Мікалай Мікалаевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 561—562.