Мікалай Мікалаевіч Дзямчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Дзямчук
Старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь
14 студзеня 1997 — 31 сакавіка 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг
Уладзімір Ярмошын
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Канстанцін Сумар
Старшыня Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
21 кастрычніка 1994 — 14 студзеня 1997
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Папярэднік Васіль Некрашэвіч
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 28 сакавіка 1954(1954-03-28) (70 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Дзейнасць палітык, дыпламат, дзяржаўны дзеяч

Мікала́й Мікала́евіч Дзямчу́к (нар. 28 сакавіка 1954, в. Дзеткавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь (1997—2000), доктар эканамічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1982).

Працаваў слесарам-рамонтнікам на Мінскім аўтамабільным заводзе. Пасля заканчэння інстытута працаваў у бухгалтэрыі гэтага ж завода.

У 1981—1990 гадах — намеснік галоўнага бухгалтара, начальнік планава-эканамічнага аддзела Мінскага станкабудаўнічага вытворчага аб’яднання імя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

З 1990 года — старшыня Ленінскага райвыканкама г. Мінска.

У 1991—1994 гадах працаваў начальнікам Дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Заводскім раёне г. Мінска.

21 кастрычніка 1994 года прызначаны Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.[1]

14 студзеня 1997 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 56 прызначаны Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь[2].

31 сакавіка 2000 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 158 вызвалены ад пасады Старшыні Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан[3]. 18 красавіка 2008 года быў вызвалены ад пасады[4].

15 снежня 2014 года быў прызначаны пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах СНД.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1994 г № 158 «Аб прызначэнні М. М. Дземчука Старшынёй Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 1997 № 56 «Аб прызначэнні М. М. Дземчука Старшынёй Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2000 г. № 158 «Аб прызначэнні М. М. Дземчука Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа» (руск.)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2008 г. № 223 «Аб вызваленні М. М. Дземчука ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]