Мікалай Мікалаевіч Дундзін
Выгляд
| Мікалай Мікалаевіч Дундзін | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1950 (75 гадоў) |
| Месца нараджэння |
|
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Вучоба | |
| Член у | |
Мікалай Мікалаевіч Дундзін (нар.27 кастрычніка 1950, в. Чырвоны Бор, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі жывапісец, графік, галерыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1973 годзе. Удзельнік выстаў з 1986 года. З 1987 года адзін з заснавальнікаў творчага аб'яднання «Квадрат», адказны сакратар аб'яднання. З 1991 года сябра секцыі жывапісу Союза мастакоў Беларусі. У 2010 годзе ў Віцебску адкрыў галерэю «Сцяна». Жыве ў Віцебску.
Творы знаходзяцца ў калекцыях Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Нарвскага музея, Віцебскага мастацкага музея (філіял абласнога Віцебскага краязнаўчага музея), Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. У. Масленікава.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дундзін Мікалай Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»