Мікалай Мікалаевіч Дурнаво

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Дурнаво
Дата нараджэння 23 кастрычніка (4 лістапада) 1876
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1937(1937-10-27) (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, дыялектолаг
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Філіп Фёдаравіч Фартунатаў
Член у

Мікалай Мікалаевіч Дурнаво (4 лістапада 1876, Масква — 27 кастрычніка 1937, Салаўкі) — рускі мовазнавец, адзін з родапачынальнікаў лінгвагеаграфічнага вывучэння ўсходнеславянскіх моў. Акадэмік АН БССР (1928), член-карэспандэнт АН СССР (1924), магістр рускай мовы і славеснасці (1916), прафесар (1918).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1899). У 1904—1910 і з 1915 — прыват-дацэнт Маскоўскага, у 1910—1915 — прыват-дацэнт імператарскага Харкаўскага ўніверсітэтаў, у 1918—1921 — прафесар Саратаўскага універсітэта. У 1924—27 жыў і працаваў у Чэхаславакіі. З 1928 у Мінску. Супрацоўнік Інбелкульта і БелАН; прафесар педагагічнага факультэта БДУ. Даследаваў славянскае мовазнаўства, дыялекталогію і гісторыю рускай мовы.

З 1903 уваходзіў у склад «Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі»  (руск.). Сумесна з Д. М. Ушаковым і М. М. Сакаловым  (руск.) стварыў карту рускіх дыялектаў[1], дзе прадстаўлена класіфікацыя рускіх, беларускіх і ўкраінскіх гаворак, абгрунтаваныя тэарэтычныя прынцыпы лінгвістычнай геаграфіі пачатку ХХ ст. Аўтар «Граматычнага слоўніка» (1924) — першага рускага слоўніка лінгвістычных тэрмінаў.

Займаўся даследаваннем гісторыі беларускай мовы і яе дыялектаў. Вывучаў Супрасльскі рукапіс (1926), напісаў артыкул «Увагі да беларускай фанетыкі» (1929).

Аўтар каля 190 навуковых прац, у тым ліку 3-х манаграфій.

У 1929 пазбаўлены звання акадэміка АН БССР і ў пачатку 1930 з’ехаў у Маскву. Арыштаваны 28.12.1933 па сфабрыкаванай АДПУ «Справе славістаў» (1933-34)  (руск.). Паводле пастановы Калегіі АДПУ ад 29.3.1934 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Паўторна арыштаваны ў 1937 і расстраляны. У 1938 пасмяротна пазбаўлены звання члена-карэспандэнта АН СССР.

Рэабілітаваны 26.10.1964. Адноўлены ў званні акадэміка АН БССР у 1978, у званні члена-карэспандэнта АН СССР у 1990.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Избранные работы по истории русского языка. — М. : Яз. рус. культуры, 2000. — XXXVI, 780 с. (Studia philologica). — ISBN 5-7859-0097-1.
  • Грамматический словарь: Грамматические и лингвистические термины. — М. : Флинта, Наука, 2001. — 180, [3] с. — ISBN 5-89349-377-X; 5-02-002756-1.
  • Введение в историю русского языка. — Изд. 2-е. — Москва : URSS, Либроком, 2010. — 294, [1] с., [2] л. карт. — (Лингвистическое наследие XX века). — ISBN 978-5-397-00993-5.

Зноскі

  1. Опыт диалектологической карты русского языка в Европе: С прил. очерка русской диалектологии / Сост. чл. комис. Н. Н. Дурново, Н. Н. Соколов и Д. Н. Ушаков. — М. : Синодальная тип., 1915. — VI, 132 стр., с карт.; 1 л. карт. — (Труды Моск. диалектол. комис.; В. 5).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]