Мікалай Мікалаевіч Зянько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мікалай Зянько
Поўнае імя Мікалай Мікалаевіч Зянько
Нарадзіўся 11 сакавіка 1989(1989-03-11)[1] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 188 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Орша
Нумар 9
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2012 Беларусь Мінск 45 (1)
2006   Беларусь Змена (Мінск) 23 (0)
2009   Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 13 (7)
2009   Беларусь Белшына (Бабруйск) 9 (1)
2012   Беларусь Дняпро (Магілёў) 26 (11)
2013 Беларусь Дняпро (Магілёў) 12 (1)
2014—2015 Беларусь Слуцк 49 (5)
2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 11 (0)
2016—2017 Малдова Мілсамі (Архей) 20 (4)
2017 Беларусь Славія (Мазыр) 5 (0)
2018 Таджыкістан Істыклол (Душанбэ) 8 (2)
2018 Беларусь Гарадзея 5 (0)
2019 Беларусь Ліда 27 (10)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 9 (1)
2020 Беларусь Смаргонь 14 (6)
2021— Беларусь Орша
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
2011 Беларусь Беларусь (алімпійская) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 красавіка 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Мікалай Зянько (нар. 11 сакавіка 1989, Орша) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Орша».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2007 года праходзіў у асноўны склад, аддаваўся ў арэнды. У 2011 годзе замацаваўся ў асноўным складзе «Мінска», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў магілёўскім «Дняпры», дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе.

У студзені 2013 года перайшоў у «Дняпро» на трывалай аснове[3], але пры гэтым страціў месца ў асноўным складзе і звычайна толькі з’яўляўся на замену. У ліпені 2013 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, але пазней зноў апынуўся на лаўцы запасных.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[4]. У складзе слуцкага клуба спачатку быў асноўным нападнікам, але потым перамясціўся на пазіцыю атакуючага паўабаронцы. У студзені 2015 года падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[5]. У сезоне 2015 стаў радзей з’яўляцца ў складзе, і ў студзені 2016 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[6].

У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[7]. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем пакінуў Мікашэвічы, а ў жніўні падпісаў кантракт з малдаўскім клубам «Мілсамі»[8].

У жніўні 2017 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мазырскай «Славіі»[9]. Замацавацца ў асноўным складзе, аднак, не здолеў, згуляўшы ўсяго ў пяці матчах, гуляў таксама за дубль. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і неўзабаве Зянько пакінуў мазырскі клуб[10].

У лютым 2018 года трэніраваўся з мінскім «Тарпеда», а пазней далучыўся да таджыкскага клуба «Істыклол». У першым жа афіцыйным матчы за «Істыклол» выйграў Суперкубак Таджыкістана (2 сакавіка 2018 года, 3:2 супраць «Худжанда»), забіў гол і быў прызнаны найлепшым іграком сустрэчы[11].

У ліпені 2018 года стаў іграком «Гарадзеі»[12], дзе пераважна зрэдку выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў клуб.

У пачатку 2019 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але ў выніку ў сакавіку 2019 года стаў іграком «Ліды»[13]. Быў асноўным нападнікам лідчан, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мінскімі «Крумкачамі» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[14]. У складзе камандзе звычайна выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года пакінуў «Крумкачы»[15] і перайшоў у «Смаргонь»[16], дзе замацаваўся ў стартавым складзе, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, згуляў адзін матч у алімпійскай зборнай.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 Д3 Змена Беларусь 23 0
2007 Д1 Мінск Беларусь 2 0
2008 Д2 Мінск Беларусь 15 0
2009 (1) Д2 Ведрыч-97 Беларусь 13 7
2009 (2) Д2 Белшына Беларусь 9 1
2010 Д1 Мінск Беларусь 5 0
2011 Д1 Мінск Беларусь 23 1
2012 Д2 Дняпро Беларусь 26 11
2013 Д1 Дняпро Беларусь 12 1
2014 Д1 Слуцк Беларусь 31 5
2015 Д1 Слуцк Беларусь 18 0
2016 (1) Д1 Граніт Беларусь 11 0
2016/17 Д1 Мілсамі Малдова 20 4
2017 (2) Д1 Славія-Мазыр Беларусь 5 0
2018 (1) Д1 Істыклол Таджыкістан 8 2
2018 (2) Д1 Гарадзея Беларусь 5 0
2019 Д2 Ліда Беларусь 27 10
2020 (1) Д2 Крумкачы Беларусь 9 1
2020 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 14 6

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[17].

Зноскі

  1. Nikolai Zenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://krumkachy.com/news/zhizn-komandy/1735-anketa-krumkacha-mikalaj-zyanko
  3. Николай Зенько подписал контракт с "Днепром", Яков Залевский покинул могилевскую команду
  4. Николай Зенько перешел в "Слуцк"
  5. Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со "Слуцком"
  6. "Слуцк" расстался с Зенько и Гаврюшко
  7. Лисица, Зенько, Турлин и Кибук пополнили ряды "Гранита"
  8. Offside.by: Зенько перешел в молдавский «Милсами»
  9. Николай Зенько подписал контракт со "Славией"
  10. Братья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию"
  11. Николай Зенько - лучший игрок матча за Суперкубок Таджикистана-2018
  12. Ряды "Городеи" пополнили серб и два белоруса
  13. Николай Зенько подписал контракт с "Лидой"
  14. Николай Зенько укрепил ряды НФК
  15. Николай Зенько ушел из "Крумкачей"
  16. Николай Зенько перешел в "Сморгонь"
  17. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА