Мікалай Мікалаевіч Маркевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Мікалаевіч Маркевіч
Дата нараджэння: 29 чэрвеня 1962(1962-06-29) (57 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Партыя:
Род дзейнасці: журналіст, грамадскі дзеяч
Узнагароды:
Медаль да стагоддзя БНР

Мікалай Мікалаевіч Маркевіч (нар. 29 чэрвеня 1962, в. Чэрнічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, журналіст, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990—1995), член Беларускай асацыяцыі журналістаў, былы палітзняволены.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 чэрвеня 1962 г. Скончыў філалагічны факультэт Калінінградскага універсітэта (1984).

Працаваў карэспандэнтам газет «Вышыня» (1984—1986), «Гродзенская праўда» (1986—1991), уласным карэспандэнтам па Гродзенскай вобласці «Народнай газеты» (1992)[1].

Член культурна-гістарычнага клуба «Паходня» (1988—1992); старшыня грамадскага аб'яднання культурна-асветніцкага фонда «Бацькаўшчына» (з 1992)[1]; галоўны рэдактар газеты «Пагоня» зарэгістраванай пры гэтым фондзе[2].

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990—1995), член Камісіі па пытаннях экалогіі і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека[1].

Браў удзел у галадоўцы дэпутатаў Вярхоўнага Савета ў 1995 г.[2].

Старшыня Гродзенскай арганізацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (з 1997).

Былы член партыі БНФ[1].

Галоўны рэдактар газеты «День» (з 2003)[1].

З'яўляўся старшынёй Гродзенскай арганізацыі ТБМ[3].

У 2005 г. разам з аднадумцамі аднавіў Радыё Рацыя, быў праграмным дырэктарам і дарадцам праўлення Радыё Рацыя ў справах праграмы і развіцця, рэдактарам інтэрнэт-газэты pahonia.org[2].

Цяперашняя праца М.Маркевіча звязаная з пасажырскімі перавозкамі[4].

Праваслаўны. Жанаты, мае трое дзяцей[5].

Пераслед за журналісцкую дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

14 лютага 2002 г. галоўнаму рэдактару газеты «Пагоня» М. Маркевічу было прад'яўленае абвінавачанне ў паклёпе на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Крымінальная справа супраць газеты «Пагоня» па арт. 367 ч.2 КК РБ за абразу прэзідэнта РБ была заведзеная яшчэ 6 верасня 2001 года. У рэдакцыі былі канфіскаваныя ўсе кампутары, а таксама 10 750 асобнікаў накладу спецвыпуска выдання, які яшчэ друкаваўся. Канфіскаваны спецвыпуск быў прысвечаны выбарам прэзідэнта Беларусі[6].

24 чэрвеня 2002 г. М. Маркевіч быў асуджаны Ленінскім раённым судом г. Гродна па арт. 367 КК РБ (паклёп у адносінах прэзідэнта) на два з паловай гады абмежавання свабоды з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу пры Асіповіцкім РУУС[7]. Разам з ім прысуд быў вынесены і журналісту «Пагоні» П.Мажэйка. Падставай для крымінальнай справы паслужыла нататка ў «Пагоні» падчас прэзідэнцкай кампаніі 2001 г[2]. (Да крымінальнага пераследу за паклёп на прэзідэнта восенню гэтага ж 2002 года быў прыцягнуты В.Івашкевіч рэдактар газеты «Рабочы»[8].) Падчас знаходжання ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу М.Маркевіч працаваў вахцёрам на лесапілцы мясцовага прадпрыемства[9]. Тут у Асіповічах ён пазнаёміўся і пасябраваў з Эрнстам Сабіла[10].

4 сакавіка 2003 г. суд Асіповіцкага раёна змяніў прысуд М. Маркевічу на папраўчыя работы па месцы жыхарства з утрыманнем 15 працэнтаў заробку[7]. 5 сакавіка 2003 г. ён быў вызвалены[2].

У 2003 г. М.Маркевіч ініцыяваў аднаўленне газэты «День» і быў яе рэдактарам[2].

11 мая 2004 г. Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці правяло вобшук рэдакцыі незалежнага штотыднёвіка «День». Трохгадзінны вобшук праводзіўся па загаду намесніка пракурора Гродзенскай вобласці Уладзіміра Анісько. Супрацоўнікі КДБ шукалі апаратуру, на якой маглі быць надрукаваныя ўлёткі, якія з'явіліся ў Гродна ў пачатку мая, якія змяшчалі верш з крытыкай праўлення прэзідэнта Лукашэнкі. Па факце абразы гонару і годнасці прэзідэнта было ўзбуджана крымінальная справа[11].

26 мая 2004 г. Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёна г. Гродна (старшыня камісіі — Бялінскі Алег- кіраўнік справаў Адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна) пакарала галоўнага рэдактара газеты «День» М. Маркевіча штрафам у памеры адной базавай велічыні (19 тыс. руб.) і канфіскацыяй накладу газеты «День» (ч. 3 арт. 172 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). Падставай для пакарання з'явілася публікацыя меркавання кіраўніка прадпрымальніцкага страйкама Валерыя Леванеўскага, які разважаў пра тое, ці могуць беларусы бараніць свае правы шляхам актыўнага пратэсту[12].

Увечары 26 мая 2005 года супрацоўнікі Дубровенскага РУУС канфіскавалі 1990 асобнікаў газеты «День»[13].

4 ліпеня 2005 г. Мінгарвыканкам ліквідаваў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Деньпресс», якое з'яўлася выдаўцом недзяржаўнай газеты «День». Ліквідацыя заснавальніка азначала аўтаматычную ліквідацыю і газеты[14].

23 лістапада 2008 года журналіст затрыманы ў будынку Ленінскага РАУС г. Гродна, куды прыйшоў пацікавіцца лёсам актывістаў, якія былі затрыманыя за раздачу незалежнай прэсы «Наша Ніва» і «Наша слова». Праз некаторы час М. Маркевіч быў адпушчаны[15].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 МАРКЕВИЧ Николай Николаевич (Маркевіч Мікалай Мікалаевіч Markievich Mikalay Mikalayevich).
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Мікола Маркевіч
  3. Гарадзкую філію Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны ў Гродна высяляюць з памяшканьня.
  4. У Горадні правялі пікет за малы памежны рух
  5. Маркевич Николай
  6. Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2002 годзе. ст.25
  7. 7,0 7,1 Мікола Маркевіч, асуджаны рэдактар зачыненай уладамі недзяржаўнай газеты «Пагоня», пасьля вяртаньня ў Гродна уладкаваўся на працу экспедытарам
  8. У вянок памяці: Віктар Івашкевіч (фота)
  9. Маркевіч знайшоў сабе працу. Мажэйка зьбіраецца шукаць новую
  10. Як жывуць на «хіміі» Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка?
  11. «Репортеры без границ» выступают против обыска редакции газеты «День»
  12. 26-га траўня Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёна Гродна пакарала галоўнага рэдактара газеты «День» Міколу Маркевіча штрафам у памеры адной базавай велічыні (19 тыс. руб.) і канфіскацыяй накладу газеты (БАЖ)
  13. Галоўны рэдактар газеты «День» Мікола Маркевіч накіраваў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў Дубровенскага РУУС
  14. ТАА «Деньпресс» ліквідаванае ўладамі — ягоны кіраўнік даведаўся пра гэта праз паўтары месяцы
  15. Адміністратыўны перасьлед
  16. Газета «Новы час» стала лауреатом премии фонда «Цайт»
  17. Аргкамітэт Хартыі’97 вызначыў лаурэатаў Нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека за 2007 год.
  18. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]