Мікалай Мікалаевіч Труш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Мікалаевіч Труш
Дата нараджэння 23 лютага 1948(1948-02-23) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[d]
Альма-матар

Мікалай Мікалаевіч Труш (23 лютага 1948, вёска Мосткі, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000, Статыстычны спектральны аналіз часовых шэрагаў), прафесар (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навуковыя працы па тэорыі імавернасці і матэматычнай статыстыцы. Распрацаваў метады пабудовы непараметрычных ацэнак мнагамерных стацыянарных выпадковых працэсаў і аднародных палёў, развіў семіінварыянтавы падыход да даследавання статыстычных уласцівасцяў гэтых ацэнак.

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Об оценке спектральных плотностей стационарных процессов // Лит. матем. сб. 1979. Т. 19, № 1 (разам з І.Журбенкам);
  • О скорости сходимости моментов оценок спектральных плоскостей // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1996. № 4 (разам з Е.Мірскай);
  • Асимптотические методы статистического анализа временных рядов. Мн., 1999.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).