Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Яроменка-старэйшы
Мікалай Мікалаевіч Яроменка (старэйшы)
Alexey Kuzmich Portrait of national actor of USSR Nikolai Eremenko 1996.JPG
Партрэт Мікалая Яроменкі пэндзля Аляксея Кузьміча, 1996 год.
Імя пры нараджэнні Яроменка
Мікалай Мікалаевіч
Дата нараджэння 17 чэрвеня 1926(1926-06-17)
Месца нараджэння Новасібірск,
Сібірскі край,
РСФСР, СССР
Дата смерці 30 чэрвеня 2000(2000-06-30) (74 гады)
Месца смерці Мінск, Беларусь
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг СССР СССР,
Сцяг Беларусі Беларусь
Жонка Галіна Аляксандраўна Арлова
Дзеці Мікалай Мікалаевіч Яроменка
Месца працы
Прафесія
акцёр тэатра і кіно
Кар’ера 19601998
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Узнагароды
IMDb ID 0947699
Commons-logo.svg Мікалай Яроменка-старэйшы на ВікіСховішчы

Мікалай Мікалаевіч Яроменка-старэйшы (17 чэрвеня 192630 чэрвеня 2000) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Яроменка нарадзіўся 17 чэрвеня 1926 (па іншых дадзеных, 20 чэрвеня 1923) у Новасібірску. Бацькі родам з Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння рамеснага вучылішча працаваў токарам.

Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у Новасібірску (1942). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 18 гадоў пайшоў на фронт, паранены трапіў у акружэнне, апынуўся ў палоне. Здолеў выжыць у фашысцкім канцлагеры, з якога некалькі разоў спрабаваў уцячы. Затым ваяваў у складзе падпольнай групы Супраціву.

Пасля заканчэння ў 1948 годзе Тэатральнай студыі ў Мінску быў акцёрам БелАДТ імя Я. Коласа ў Віцебску (1948—1959). З 1959 года акцёр БелАДТ імя Я. Купалы.

Здымацца ў кіно пачаў у 1960 годзе.

Магіла акцёраў Мікалая Яроменка-старэйшага і Мікалая Яроменка-малодшага на Усходніх могілках

М. М. Яроменка памёр 30 чэрвеня 2000. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Бацька не менш вядомага акцёра Мікалая Яроменкі (малодшага). Муж Галіны Арловай.

Прызнанне і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]