Мікалай Міронавіч Івашэнка
Мікалай Міронавіч Івашэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1989 |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Мікалай Міронавіч Івашэнка (нар. 1 верасня 1917, г. Віцебск — 1989) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1955), дацэнт (1962). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў сямігодку (1932), Віцебскае фабрычна-завадское вучылішча чыгуначнікаў (1934), завочна Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску (1938), Віцебскі педагагічны інстытут (1940), Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС (1952), Інстытут гісторыі АН БССР (аспірантура, 1955)[1].
Працаваў у Віцебскай 7-летняй школе (1946, завуч, дырэктар), Віцебскім гаркаме КПБ (з 1946, загадчык арганізацыйна-інструктарскага аддзела), ЦК КПБ (1947—1953 — памочнік сакратара, 1953—1954 — намеснік загадчыка аддзела адміністрацыйных і гандлёва-фінансавых органаў), Гомельскім абкаме КПБ (з 1955, загадчык аддзела школ і вну), Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1958—1964, рэктар), Гомельскім дзяржаўным ўніверсітэце (1965—1970, у 1965—1969 — рэктар), Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (1970—1982, дацэнт кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя савецкай інтэлігенцыі; роля сельскіх партыйных арганізацый у падрыхтоўцы і правядзенні калектывізацыі.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Ордэны Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеней і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Борьба за завершение коллективизации и организационно-хозяйственное укрепление колхозов западных областей Белорусской ССР (1950—1953 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Н. М. Ивашенко. — Минск, 1955.
- Івашэнка Мікалай Міронавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 11—12.
- Ивашенко Николай Миронович // Путь в науку. — Гомель, 2011. — Вып. 6 : Очерки о докторах и кандидатах наук Гомельщины. — С. 186.
- Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008 гг. : биобиблиографический справочник. — Минск, 2008. (Упамінанне на с. 368, 374, 398; форма імя «Иващенко Н. М.» — памылковая.)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 1 верасня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі ў 1989 годзе
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БелДУТ
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС
- Выпускнікі Камуністычнага інстытута журналістыкі імя С. М. Кірава
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Рэктары Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта