Мікалай Міхайлавіч Ваданосаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікола Ваданосаў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Мікалай Міхайлавіч Ваданосаў
Дата нараджэння: 4 студзеня 1923(1923-01-04)
Месца нараджэння: г. Мінск
Дата смерці: 10 красавіка 2006(2006-04-10) (83 гады)
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці:
Узнагароды: Ордэн Чырвонай ЗоркіОрдэн Айчыннай вайны 2 ступені

Мікалай Міхайлавіч Ваданосаў (Мікола Ваданосаў) (4 студзеня 1923, г. Мінск — 10 красавіка 2006) — беларускі пісьменнік[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і вайскоўца[2]. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Котава Барысаўскага раёна. У 1939 г. паступіў у Мінскі дарожна-механічны тэхнікум.

У Вялікую Айчынную вайну — радыст партызанскага злучэння на Маладэчаншчыне. Служыў у Савецкай Арміі, тройчы быў паранены. У 1946—1957 гг. — тэхнік на Беларускім радыёцэнтры. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1959). З 1966 г. — рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1972—1982 гг. — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура»[1]. Сябра СП СССР з 1954 года[3].

Пасля выхаду на пенсію ў 1983 пераехаў у в. Ніўкі Чарневіцкага сельсавета Барысаўскага раёна[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1948 года.

Аўтар 29 кніг прозы (дзіцячай і дарослай), некалькіх зборнікаў паэзіі і гумару. Напісаў 8 сцэнарыяў для дакументальнага кіно[2].

Пісаў пераважна для дзяцей (зборнікі апавяданняў «Першае знаёмства», 1954; «Аднагодкі», 1959; «Рачны госць», 1961; аповесці «Пабярэжцы», 1960; «Апошні вадзянік», 1964; «Хатабыч-малодшы», 1965; «Выпадак на Студзёнцы», 1967; «Двайная памылка», 1969; «Жыць, каб змагацца. Цімохава таямніца», 1978)[1].

У творах для дарослых (аповесці «У Баркоўскай пушчы», 1956; «Пераломнае лета», 1961; «Сыны адной маці», 1968; «Пад чужым паролем», 1971, і іншыя) узнаўляе падзеі партызанскай барацьбы, распрацоўвае маральна-этычныя тэмы[1].

Напісаў зборнікі гумарыстычных апавяданняў «Прынцыповы аратар» (1966), «Сам сябе падвёў» (1973), «Левыя ногі» (1983). У 1983 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені і медалямі[3].

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982)[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Водоносов Микола // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 118. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 Ваданосаў Мікалай Міхайлавіч (руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Ваданосаў Мікола