Мікалай Нарушэвіч (кашталян жамойцкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Нарушэвіч
польск.: Mikołaj Naruszewicz
Herb Wadwicz.PNG
Герб «Вадвіч»
3-і Кашталян жамойцкі
1588 — лістапад 1603
Папярэднік: Мікалай Тальваш
Пераемнік: Аляксандр Галоўчынскі
Вялікі лоўчы літоўскі
1582 — 1589
Папярэднік: Мікалай Радзівіл
Пераемнік: Ян Нарушэвіч
 
Нараджэнне: 1560(1560)
Смерць: 1603(1603)
Род: Нарушэвічы
Бацька: Мікалай Ян Нарушэвіч
Маці: Барбара Кунцэвіч
Жонка: Малгажата Збаражская, Кацярына Радзівіл

Мікалай Нарушэвіч (каля 1560 — лістапад 1603) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі (1582—1589), кашталян жамойцкі (1588—1603).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558-1582. Шчыры кальвініст, якому прысвечана некалькі рэлігійных твораў. Валодаў Хомскам, Жаберам, Палачанамі ў Ашмянскім павеце, паловай мястэчка Косава і інш.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Мікалая Яна Нарушэвіча і яго жонкі Барбары Кунцэвіч. Меў братоў Яна і Крыштафа. Быў двойчы жанаты: з князёўнай Малгажатай Збаражскай і Кацярынай Радзівіл, дачкой новагародскага ваяводы Мікалая Радзівіла.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]