Мікалай Нілавіч Бурдэнка
Мікалай Нілавіч Бурдэнка | |
---|---|
Николай Нилович Бурденко | |
![]() | |
Дата нараджэння | 22 мая (3 чэрвеня) 1876[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1946[2][3] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | нейрахірург, ваенны, пісьменнік-дакументаліст, хірург, палітык |
Навуковая сфера | нейрахірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук і доктар навук[d] |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Q109485124? і Серафіма Сямёнаўна Брусава |
Вядомы як | савецкі хірург, заснавальнік расійскай нейрахірургіі |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Мікалай Нілавіч Бурдэнка (26 красавіка (8 мая) 1876, вёска Каменка, Ніжнеломаўскі павет, Пензенская губерня, Расійская Імперыя — 11 лістапада 1946, Масква, СССР) — рускі і савецкі хірург, заснавальнік расійскай нейрахірургіі. Выпускнік, пазней прафесар Юр’еўскага універсітэта. Ганаровы член Лонданскага каралеўскага таварыства хірургаў і Парыжскай акадэміі хірургіі.
У якасці ўрача прымаў удзел у Першай сусветнай вайне, дзе выявіў сябе як буйны арганізатар медыцынскай службы рускай арміі. З 1937 — галоўны хірург-кансультант Савецкай Арміі. Арганізатар і першы прэзідэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (з 1944). Навуковая і арганізацыйная дзейнасць Бурдэнка ахоплівае шэраг буйнейшых раздзелаў хірургіі і сумежных з ёй абласцей: распрацоўка пытанняў патагенезу і лячэння шоку; вывучэнне працэсаў у нервовай сістэме пры аперацыйным умяшанні і вострых траўмах; даследаванне мазгавых з’яў пры пухлінах і траўмах ЦНС; працы па ваенна-палявой хірургіі.
Метады аперацый, названыя імем Бурдэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя метады правядзення хірургічных аперацый, названыя імем Бурдэнкі[5]:
Метад Бурдэнкі — закрыццё пашкоджання ў сценцы верхняга сагітальнага сінуса з выкарыстаннем лоскута з вонкавага лістка цвёрдай абалонкі галаўнога мозгу.
Васкулярызацыя печані па Бурдэнка — падшыванне вялікага сальніка да фібрознай абалонкі печані для паляпшэння яе кровазабеспячэння.
Аперацыя Бурдэнкі -
- Пры пашкоджанні плечавага спляцення: накладанне анастамозу паміж дыяфрагмальным і скурна-цягліцавым або сярэднім нервам
- Ампутацыя пашкоджанай анаэробнай інфекцыяй канечнасці без накладання жгута, з перавязкай сасудаў на месцы перасячэння косці і пакіданнем раны адкрытай.
- Ампутацыя канечнасці c гемастазам сасудзістай сеткі нерваў (апрацоўкай куксы нерва 5 % растворам фармаліну ці 96 % спіртам) для папярэджання боляў.
Зноскі
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ а б Бурденко Николай Нилович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 122. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Nikolai N. Burdenko // Base biographique — BIU Santé.
- ↑ Nuremberg Trials Project — 2016.
- ↑ Медыцынскі слоўнік
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Нілавіч Бурдэнка
- Нарадзіліся 3 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Нарадзіліся ў Пензенскай губерні
- Памерлі 11 лістапада
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
- Выкладчыкі МДУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Дактары навук
- Прафесары
- Правадзейныя члены АН СССР
- Выпускнікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі медыцынскага факультэта Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 8 мая
- Нейрахірургі
- Генерал-палкоўнікі СССР
- Удзельнікі руска-японскай вайны
- Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Прафесары МДУ
- Катынскі расстрэл
- Члены УЦВК
- Выкладчыкі 1-га МДМУ
- Хірургі СССР
- Хірургі Расійскай імперыі
- Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці
- Ваенныя ўрачы СССР
- Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі
- Нейрахірургі СССР