Мікалай Паўлавіч Круцько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Паўлавіч Круцько
Дата нараджэння 20 мая 1949(1949-05-20) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізічная хімія і калоідная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Пашаны
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Мікалай Паўлавіч Круцько (нар. 20 мая 1949, в. Ляскавічы, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізічнай і калоіднай хіміі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 1994), доктар хімічных навук (1991), прафесар (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1971).

У 1971—1981 гадах інжынер, старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. У 1981—1993 гадах старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара, з 1993 года дырэктар Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі.

У 2004—2010 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, адначасова з 2008 года генеральны дырэктар ДНВА «Хімічныя прадукты і тэхналогіі»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія БССР (1990) за распрацоўку і ўкараненне тэхналогіі вытворчасці калійных угнаенняў з палепшанымі фізічнымі і аграхімічнымі ўласцівасцямі.

Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2004). Удастоены звання Заслужаны дзеяч навукі (2014).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Узначальвае навуковую школу па калоіднай хіміі і фізіка-хімічнай механіцы. Ім развіты ўяўленні аб злучным, флакуліруючым і гідрафабізіруючым дзеяннем нафтавых, палімерных і павярхоўна-актыўных мадыфікатараў ў дысперсіях соляў і мінералаў, усталяваны механізм іх уздзеяння на фарміраванне кандэнсацыйна-крышталізацыйнай структуры полікрышталяў шчолачных галагенідаў. Вынікі даследавання ляглі ў аснову распрацоўкі новых тэхналогій вытворчасці і прымянення мінеральных угнаенняў на ААТ «Беларуськалій».

Даследаваў кінэтыку і механізм каталітычнага распаду вуглевадародаў, прапанаваў новыя эфектыўныя каталітычныя сістэмы, якія павышаюць выхад нізкамалекулярных алефінаў у працэсе піролізу вуглевадароднай сыравіны. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны навуковыя асновы атрымання катыённых бітумных эмульсій, што забяспечыла шырокае ўкараненне ў Беларусі энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці і прымянення новых матэрыялаў для рамонту і ўтрымання дарог.

Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 87 вынаходстваў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • О природе каталитического действия окиси индия в реакциях пиролиза углеводородов // Доклады АН СССР. 1979. Т.246, № 1 (совм. c Ю. Г. Егиазаровым, Я. М. Паушкиным).
  • Влияние ПАВ и углеводородов на структурообразование дисперсий хлорида калия // Доклады АН Беларуси. 1993. № 6.
  • Композиционные материалы на основе волокон с двойными дифосфатами аммония-кобальта, аммония-магния // J. Material Science. 1996. Vol.31. P. 6241-6245 (совм. с Т. М. Ульяновой).
  • Повышение качества дорожных покрытий / Химия в интересах устойчивого развития. Новосибирск: Изд. СО РАН, 2005. Т.13. С. 767—778 (совм. c О. Н. Опанасенко, А. В. Мининым).
  • Образование наночастиц при синтезе наноструктурных волокон и порошков тугоплавких оксидов // Int. J. Nanotechnology. 2006. Vol.3, No.1. P. 47-56 (совм. c Т. М. Ульяновой).
  • Полимерные комплексы в водных и солевых средах. — Мн.: Беларуская навука, 2010 (совм. c Е. В. Воробьевой).
  • Крутько Н. П., Шевчук В. В., Прушак В. Я., Щерба В. Я. Регулирование коллоидно-химических свойств солевых минеральных дисперсий при получении гранулированных калийных удобрений. — Минск: Технология, 2010. — 239 с.
  • Опанасенко О. Н., Крутько Н. П. Свойства и применение битумных дисперсий и битумно-эмульсионных материалов. — Минск: Беларус.навука, 2014. — 207 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Николай Павлович Крутько: (к 60-летию со дня рождения) / С. К. Рахманов [и др.] (руск.) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. ― 2009. ― № 2. ― С. 121―123.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]