Мікалай Паўлавіч Мышкін
| Мікалай Паўлавіч Мышкін | |
|---|---|
| руск.: Николай Павлович Мышкин | |
| | |
| Дата нараджэння | 26 красавіка (8 мая) 1864 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1935 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | фізік |
| Навуковая сфера | метэаралогія |
| Месца працы | |
| Навуковае званне |
|
| Альма-матар | |
Мікала́й Па́ўлавіч Мы́шкін (руск.: Николай Павлович Мышкин; 26 красавіка (8 мая) 1864, Гальяны[d], Вяцкая губерня — 1935, Самара) — расійскі і беларускі фізік і метэаролаг, прафесар. Першы кіраўнік гідраметэаралагічнай службы Беларусі (1924—1925).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1864 годзе ў вёсцы Гальяны Вяцкай губерні (цяпер Заўялаўскі раён, Удмурція) у сям’і вясковага святара. Атрымаў пачатковую адукацыю ў Сарапульскім духоўным вучылішчы і Вяцкай духоўнай семінарыі[1].
У 1882 годзе паступіў вольнаслухачом на матэматычнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Казанскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння курса ў 1887 годзе быў запрошаны ў Пятроўскую сельскагаспадарчую акадэмію (Масква) на пасаду асістэнта па кафедры фізікі і метэаралогіі. Некалькі гадоў ён загадваў метэаралагічнай абсерваторыяй Акадэміі навук[1].
У 1896 годзе атрымаў прызначэнне на пасаду прафесара кафедры фізікі і метэаралогіі ў Новаалександрыйскім інстытуце сельскай гаспадаркі і лесаводства (цяпер Пулавы, Польшча). З пачаткам Першай сусветнай вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Харкаў[2].
У пачатку 1920-х гадоў Мікалай Мышкін быў запрошаны ўрадам БССР у Менск для арганізацыі метэаралагічнай службы. Яму былі гарантаваны шырокія паўнамоцтвы па развіцці гідраметэаралагічнай навукі ў рэспубліцы[2].
З 1 ліпеня 1924 года ўзначаліў новастворанае Метэаралагічнае бюро пры Вопытным аддзеле Народнага камісарыята земляробства БССР. Гэтая дата лічыцца днём заснавання дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы Беларусі[3]. Адначасова з’яўляўся прафесарам на факультэце лесаводства Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі[2].
Аднак умовы працы ў Метэабюро (невялікі штат з трох супрацоўнікаў-вылічальнікаў, вялікі аб’ём руціннай працы па зборы даных) не дазвалялі прафесару займацца навуковай дзейнасцю, якой ён надаваў вялікае значэнне (даследаванне сонечнай радыяцыі, доўгатэрміновыя прагнозы). У сярэдзіне 1925 года Мікалай Мышкін адмовіўся ад пасады загадчыка Метэабюро. Яго пераемнікам стаў Мікалай Іванавіч Макарэўскі[2].
У далейшым працягваў займацца навукай. Памёр у 1936 годзе.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы М. П. Мышкіна ахоплівалі фізіку і метэаралогію. Ён займаўся даследаваннем сонечнай радыяцыі, атмасфернай электрычнасці, распрацоўкай метадаў прагназавання тэмпературы[1].
Даследаванні ўласцівасцей наэлектрызаванага металічнага вастрыя прывялі вучонага да стварэння электрастатычнага рухавіка (прывілея № 27460 ад 30 верасня 1914 года). Ён праводзіў вопыты па выкарыстанні атмасфернай электрычнасці (у тым ліку ў Івангародскай крэпасці ў 1905 годзе)[2].
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Актинометрические наблюдения, произведенные на метеорологической обсерватории Петровской академии летом 1889 г.» («Известия Петр. Акад.», 1890);
- «К вопросу о способе определения ожидаемых наименьших температур» («Метеорол. Вестник», 1897);
- «Пондеромоторное действие трубки Крукса, испускающей X-лучи» («Журнал Русского Физ.-Хим. Общ.», 1899);
- «Явления, наблюдаемые в электрическом поле острия» («Журнал Русского Физ.-Хим. Общ.», 1899);
- «Движение тела, находящегося в потоке лучистой энергии» («Журнал Русского Физ.-Хим. Общ.», 1906).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Бракгаўз і Эфрон, с. 226—227.
- 1 2 3 4 5 Аўчыннікава 2022, с. 522.
- ↑ История Гидрометслужбы (руск.)(недаступная спасылка). Белгидромет. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2025. Праверана 21 студзеня 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Р. И. Овчинникова К истории метеорологии Беларуси. Макаревский Николай Иванович (к 100-летию создания Метеобюро в Минске) // Журнал Белорусского государственного университета. География. Геология. — 2022. — № 1. — С. 94–103.
- Мышкин, Николай Павлович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Нарадзіліся 8 мая
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Сарапульскім павеце
- Памерлі ў 1935 годзе
- Памерлі ў Самары
- Выпускнікі Імператарскага Казанскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Расійскай імперыі
- Метэаролагі Расійскай імперыі
- Метэаролагі СССР
- Выкладчыкі Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі
- Метэаролагі Беларусі
- Памерлі ў 1936 годзе