Мікалай Паўлавіч Пухаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікалай Паўлавіч Пухаў
руск.: Николай Павлович Пухов
Дата нараджэння

13 (25) студзеня 1895({{padleft:1895|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:25|2|0}})

Месца нараджэння

вёска Грышова, Калужскі павет, Расійская імперыя

Дата смерці

28 сакавіка 1958({{padleft:1958|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (63 гады)

Месца смерці

Масква

Прыналежнасць

Flag of Russia.svg Расійская імперыя Flag of the Soviet Union.svg СССР

Род войскаў

пяхота

Гады службы

1916—1958

Званне

генерал-палкоўнік

Камандаваў

13-я армія

Бітвы/войны

Вялікая Айчынная вайна

Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені
Ордэн Суворава I ступені Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Кутузава I ступені
Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Мікалай Паўлавіч Пу́хаў (13 (25) студзеня 189528 сакавіка 1958) — удзельнік Першай сусветнай, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал-палкоўнік (1944). Герой Савецкага Саюза (1943).

М. П. Пухаў нарадзіўся ў вёсцы Грышова Калужскага павета (зараз у Бабыніцкі раён Калужскай вобласці Расіі). На ваеннай службе з 1916 года. Скончыў 2-ю Пецяргофскую школу прапаршчыкаў. Падчас Першай сусветнай вайны быў начальнікам коннай разведкі палка.
У Чырвонай Арміі з 1918 года. Падчас грамадзянскай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўднёвым і Заходніх франтах, у Горным Алтаі. Пасля вайны — начальнік штаба стралковай дывізіі, камандзір палка ў 1924—1929 гг. У 1926 годзе скончыў курсы ўдасканалення камсаставу РСЧА «Выстрал», з сакавіка 1930 г. на выкладчыцкай рабоце. З 1932 г. памочнік начальніка аддзела Аўтабранятанкавага ўпраўлення РСЧА. Скончыў курсы удасканалення камсаставу пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА імя І. В. Сталіна, у якой затым выкладаў са студзеня 1935 г. З 1936 года ў Харкаўскім бранятанкавым вучылішчы, з сакавіка 1938 г. начальнік. З 1939 года выкладаў у Ваенна-гаспадарчай акадэміі РСЧА, са студзеня 1941 г. начальнік вучэбнага аддзела ў Інтэндантскай акадэміі РСЧА.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны М. П. Пухаў з чэрвеня 1941 г. камандзір 304-й стралковай дывізіі на Паўночна-Заходнім фронце, са студзеня 1942 г. — камандуючы 13-й арміяй у складзе Цэнтральнага, Варонежскага і 1-га Украінскага франтоў. Армія пад камандаваннем М. П. Пухава ўдзельнічала ў баях у ходзе Варонежска-Варашылаўградскай абарончай аперацыі, Варонежска-Касторненскай наступальнай аперацыі, Курскай бітве, фарсіраванні Дняпра, вызваленні Украіны, Беларусі, Польшчы, Берлінскай і Пражскай аперацыях.

За ўмелае кіраванне войскамі арміі пры фарсіраванні рэк Дзясна, Днепр, Прыпяць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1943 года генерал-лейтэнанту Пухаву М. П. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны генерал-палкоўнік Пухаў камандуючы арміяй, войскамі Адэскай, Паўночна-Каўказскай, Заходне-Сібірскай і Сібірскай ваенных акруг. У 1952 г. скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава. З чэрвеня 1957 года М. П. Пухаў — Галоўны ваенны саветнік пры Румынскай Народнай Арміі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1958)[1].

Аўтар успамінаў «Гады выпрабаванняў» (выданне 1959 г.)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 1. Пузелі — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн.1. — С. 9—10. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6 Кн. 1. Пузелі — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн.1. — С. 9—10. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 133. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Hero of the Soviet Union medal.png  Мікалай Паўлавіч Пухаў на сайце «Героі краіны»

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.