Перайсці да зместу

Мікалай Пятровіч Курыла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Пятровіч Курыла
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар

Мікалай Пятровіч Курыла — беларускі інжынер.

Скончыў у 1951 годзе БПІ. З таго ж года працаваў у Гродне, у філіяле «Белдзяржпраекта» (пазней — «Гроднаграмадзянпраект»), дзе быў начальнікам філіяла[1], а затым у 1973—1983 гадах — дырэктарам[2]. Прымаў удзел у распрацоўцы праектаў рэканструкцыі Новага замка, Палаца тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы, мікрараёна па вуліцы Горкага, а таксама забудовы вуліц Сацыялістычнай і Камуны ў Гродне[1].

  1. а б Курило Николай Петрович // Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» : [1933―1983] / Государственный комитет по строительству и архитектуре Совета Министров Белорусской ССР (Госстрой БССР) ; [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск: Полымя, 1983. — 142 с. — 2 500 экз.
  2. Гродногражданпроект : 75 лет / [автор текста: Кацынель Рышард Брониславович; научный редактор: Карев Дмитрий Владимирович]. — Гродно : Гродненская типография, 2019. — 127, [1] с. : ил., фот., схемы; 31 см. — Перед выпускными данными заглавие: Гродногражданпроект 75 лет. — 99 экз. — ISBN 978-985-7230-02-0