Мікалай Піліпавіч Каралёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Піліпавіч Каралёў
Дата нараджэння 1 ліпеня 1906(1906-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1972(1972-04-07) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Савецкі партызанскі рух
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў 210-ы атрад імя І. В. Сталіна,
1-я Асіповіцкая партызанская брыгада,
Асіповіцкая ваенна-аператыўная група
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Мікала́й Пілі́павіч Каралё́ў (прозвішча пры нараджэнні — Каро́ль[1]; 1 ліпеня 1906, в. Амінавічы, цяпер Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 9 красавіка 1972, Магілёў) — савецкі чыноўнік, дзеяч камуністычнай партыі, вайсковец, генерал-маёр (1943), Герой Савецкага Саюза (1944)[2]. Адзін з кіраўнікоў савецкага партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў часе Другой сусветнай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у в. Амінавічы Ігуменскага павета ў сялянскай сям’і. У Чырвонай Арміі з 1929 года. Член КПСС з 1939 года. У 1930—1932 гадах працаваў у Асіповіцкім леспрамгасе, на заводзе, з 1932 года старшыня калгаса, сельсавета, з 1937 года намеснік старшыні, старшыня Асіповіцкага райвыканкама[3].

У Другую сусветную вайну адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху і камуністычнага падполля ў Магілёўскай вобласці. 3 ліпеня 1941 года камандзір групы, з сакавіка 1942 года — 210-га асобнага атрада, са студзеня 1943 года — камандзір 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады, з ліпеня 1943  года — Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы. З 2 красавіка па 15 верасня 1943 года член Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б[3]. Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 16 верасня 1943 года № 1000 — аднаму з дзесяці камандзіраў партызанскіх фарміраванняў Беларускай ССР — прысвоена воінскае званне генерал-маёра[4].

1 студзеня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[3]. З жніўня 1944 г. старшыня Магілёўскага гарвыканкама. З 1946 года — у запасе. У 1953—1957 гадах першы сакратар Хоцімскага райкама КПБ. У 1956 годзе скончыў Вышэйшую партшколу пры ЦК КПСС. З 1958 года на савецкай рабоце ў Магілёве. Кандыдат у члены ЦК КП(б)Б у 1949—1952, 1954—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2—4 скліканняў у 1947—1959 гадах. Член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання ў 1947—1955 гадах[3]

Пахаваны ў Магілёве на Машэкаўскіх могілках[5]. У 1973 годзе на магіле пастаўлена стэла з барэльефам[3].

Ганаровы грамадзянін Магілёва. Аўтар кнігі «Сыны народа» (1955). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка, устаноўленая ў Магілёве на доме, дзе жыў Мікалай Піліпавіч Каралёў.
Мемарыяльная дошка

Імем Мікалая Каралёва названыя вуліцы ў Магілёве, Асіповічах, Хоцімску, у вёсках Масток Магілёўскага і Вярхі Асіповіцкага раёнаў. У Магілёве на доме, дзе ён жыў, устаноўлены дзве мемарыяльныя дошкі, на радзіме ў вёсцы Амінавічы — бюст. У сярэдняй школе № 33 г. У Магілёве ладзіцца турнір па вольнай барацьбе памяці Мікалая Каралёва[4].

Зноскі

  1. НГАБ, фонд 136, вопіс 52, справа. 142 Метрычная кніга Пагарэльскай царквы Ігуменскага павета Мінскай губерні аб народжаных за 1897—1907 гг., арк. 43 адв. Пазнака аб змене прозвішча ў 1941 г.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1
  3. а б в г д 32. Магіла Каралёва // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  4. а б Легендарные комбриги. Николай Королев Архівавана 9 мая 2015.
  5. Кладбища // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каралёў Мікалай Піліпавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — С. 428. — 616 с.: іл., карты.
  • Королёв Николай Филиппович // Герои Советского Союза: Краткий биогр.слов.- М.,1987. — Т. 1. — С.735.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]