Мікалай Радзівіл
Выгляд
Імя Мікалай досыць часта ўжывалася ў родзе Радзівілаў. Яго насілі:
- Мікалай Радзівіл Стары (?—1509) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзея, канцлер вялікі літоўскі і віленскі ваявода з 1492 года, кашталян троцкі, намеснік наўгародскі, белзскі і смаленскі.
- Мікалай Радзівіл (каля 1470—1521) — канцлер вялікі літоўскі, падчашы вялікі літоўскі, ваявода віленскі. Сын Мікалая Старога.
- Мікалай Радзівіл (каля 1492—1529/30) — біскуп жамойцкі. Сын Мікалая.
- Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, князь, бацька Мікалая Хрыстафора Радзівіла Сіроткі.
- Мікалай Радзівіл Руды (1512—1584) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, вялікі гетман літоўскі (1553—1566, 1576—1584), вялікі канцлер літоўскі (1566), ваявода троцкі.
- Мікалай Радзівіл (каля 1546 — 1589) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода новагародскі. Сын Мікалая Радзівіла Рудога.
- Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (1549—1616) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, князь, сын Мікалая Радзівіла Чорнага.
- Крыштаф Мікалай Радзівіл Пярун (1547—1603) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, вялікі гетман літоўскі, ваявода віленскі, кашталян троцкі, гетман польны літоўскі, вялікі падчашы літоўскі, староста кокенгаўзенскі, салецкі, жыжморскі, барысаўскі. Сын Мікалая Радзівіла Рудога.
- Мікалай Фаўстын Радзівіл (1688—1746) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, ваявода новагародскі, князь, сын Дамініка Мікалая Радзівіла.
- Мікалай Радзівіл (1746—1795) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч, палкоўнік літоўскіх войскаў, староста радашковіцкі.
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |