Перайсці да зместу

Мікалай Радзівіл (1470—1521)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Радзівіл (1470–1521))
Мікалай Радзівіл
Трубы
Трубы
маршалак вялікі літоўскі
1505 1510
Папярэднік Ян Юр’евіч Забярэзінскі
Пераемнік Мікалай Янавіч Кезгайла
ваявода віленскі
20 чэрвеня 1510 студзень 1522
Папярэднік Мікалай Радзівіл Стары
Пераемнік Альбрэхт Гаштольд
ваявода троцкі
1505 20 чэрвеня 1510
Папярэднік Ян Юр’евіч Забярэзінскі
Пераемнік Рыгор Станіслававіч Осцік
канцлер вялікі літоўскі
20 чэрвеня 1510 студзень 1522
Папярэднік Мікалай Радзівіл Стары
Пераемнік Альбрэхт Гаштольд
крайчы вялікі літоўскі
1487 1493
Папярэднік Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі
Пераемнік Януш Аляксандравіч Гальшанскі[d]
падчашы вялікі літоўскі
1493 студзень 1505
Папярэднік Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі
Пераемнік Альбрэхт Гаштольд
староста бельскі[d]
з 1493
Папярэднік Солтан Аляксандравіч
Пераемнік Міхаіл Глінскі
староста ўшпольскі[d]
9 верасня 1519 студзень 1522
Папярэднік Станіслаў Рыгоравіч Осцік
Пераемнік Станіслаў Радзівіл[d]
староста пянянскі[d]
9 верасня 1519 студзень 1522
Папярэднік Станіслаў Рыгоравіч Осцік
Пераемнік Станіслаў Радзівіл[d]

Нараджэнне каля 1470[1][2][…]
Смерць не раней за кастрычнік 1521 і не пазней за лістапад 1521 ці студзень 1522[3][4]
Род Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл Стары[5][6]
Маці Соф’я з Манівідаў[d][7]
Жонка Альжбета з Саковічаў[8][9][…]
Дзеці Мікалай Радзівіл[8], Ян Радзівіл[8], Алена з Радзівілаў[8][10], Альжбета з Радзівілаў[8][11], Соф’я з Радзівілаў[d][8] і Станіслаў Радзівіл[d][8]
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Радзівіл (мянушка «amor Poloniae»; каля 1470—1521) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1488—1493), падчашы (1493—1505) і маршалак вялікі літоўскі (1505), ваявода троцкі (1505—1510) і віленскі (з 1510), канцлер вялікі літоўскі (з 1510)[12]. Заснавальнік гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў.

Меў шматлікія маёнткі на тэрыторыі сучаснай Літвы (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы[12] і іншыя), на Падляшшы (Гонядзь, Райгорад, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладзечна, трымаў Бабруйскую воласць. Быў старостам бельскім. Князь Свяшчэннай Рымскай імперыі на Гонядзі і Мядзелі (1518).

Мікалай III Радзівіл і яго жонка Альжбета з Саковічаў. Г. Ляйбовіч, 1758 г.

Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая «Старога», ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Яна, кашталяна троцкага, Войцеха, біскупа віленскага, Юрыя, гетмана вялікага літоўскага, і сястру Ганну, жонку Конрада III Рудога, апошнюю ўдзельную мазавецкую княгіню[13].

Удзельнічаў у маскоўска-літоўскіх войнах 1500—1503, 1507—1508 і 1512—1522 гадоў, у бітве пры Ведрашы 1500 года, Клецкай бітве 1506 года з татарамі.

Невядомы мастак, XVII ст.

У 1488 годзе атрымаў урад крайчага, у 1493 годзе — падчашага, у 1505 годзе — маршалка вялікага літоўскага. Таго ж года стаў ваяводам троцкім, з 1510 года — ваяводам віленскім і адначасна канцлерам вялікім літоўскім. У 1515 годзе ўзначальваў пасольства Вялікага Княства Літоўскага на з’ездзе Ягелонаў і Габсбургаў у Пожані (Браціславе) і Вене. Змагаўся за ўладу з Альбертам Гаштольдам, быў адным з выдаўцоў першага Статута Вялікага Княства Літоўскага (1529).

У 1518 годзе атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максімільяна I тытул князя «на Гонядзі і Мядзелі».

Ажаніўся з Альжбетай, дачкой ваяводы троцкага Багдана Саковіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці[12]:

Памёр у канцы кастрычніка або ў пачатку лістапада 1521 года. Спачыў у Віленскай кафедры[14].

Зноскі

  1. Pas L. v. Prince Mikalojus 'Amor Poloniae' Radvila // Genealogics — 2003.
  2. Nikolaus von Radziwill // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
  3. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 73, 160.
  4. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 77, 193. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
  5. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 31. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  6. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 288. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  7. Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 35. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  8. 1 2 3 4 5 6 7 Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografiiWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 54. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
  9. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 296. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  10. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 332.
  11. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 110.
  12. 1 2 3 ЭнцВКЛ 2005.
  13. Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста / Пераклад з: Edward Rudzki. Polskie Krolowie. Zony Piastow i Jagiellonow. — W-wa, 1985 // «Спадчына» № 5, 1994. — Эл. рэсурс www.pawet.net (8 кастрычніка 2010).
  14. Błaszczyk G. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (ok. 1470—1521) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. S. 319.