Мікалай Разумаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Разумаў
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, палітык, дзеяч рабочага руху, палітычны вязень
Дата нараджэння 29 мая 1955(1955-05-29) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы

Мікалай Разумаў (нар. 29 мая 1955, в. Ходараў (Ходарава) Магілёўскай вобласці) — грамадскі і палітычны дзеяч, лідар рабочага руху, палітвязень.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў на Інструментальным заводзе г.Орша, пасля масавых пратэстаў рабочых у красавіку 1991 года, быў абраны ў прафкам Інструментальнага завода. У гэтым жа годзе — старшыня страйкама г. Оршы і ініцыятар блакады чыгункі ў Оршы ў красавіку.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Блакада чыгункі ў Оршы[правіць | правіць зыходнік]

24-26 красавіка 1991 года ў Оршы адбыліся масавыя пратэсты рабочых супраць павышэння коштаў у выніку Паўлаўскай рэформы, а таксама супраць кіруючай ролі камуністычнай партыі СССР. Падчас пратэстаў рабочыя заблакавалі чыгуначныя шляхі[1]. Рашэнне пра блакаванне чыгункі было прынятае 24 красавіка на мітынгу на Цэнтральнай плошчы. 26 красавіка блакада чыгункі была знятая — пратэстоўцы накіраваліся ў Куцеінскі манастыр, дзе набажэнствам былі адзначаныя 5-ыя ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы. Пратэсты ў Оршы праходзілі арганізавана, без ахвяраў, пратэстоўцы на сабраныя грошы ездзілі на перамовы ў Мінск і выдавалі газету “Рабочая Воля” (выйшла 4 нумары).

Усталяванне Крыжа на Крапівенскім полі[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 годзе Мікалай Разумаў і Андрэй Мельнікаў, бард, усталявалі на поле Аршанскай бітвы (Крапівенскае поле) вялізны дубовы крыж, надпісы і выяву Пагоні на крыжы рабіў мастак Алесь Шакуцін.

Пераслед[правіць | правіць зыходнік]

1991 год — Крымінальная справа за ўдзел у блакадзе чыгункі; спыненая пасля развалу Савецкага Саюза ў 1991 годзе.

2006 год, красавік — супраць Мікалая Разумава распачатая крымінальная справа за паклёп на А. Р. Лукашэнку. 24 сакавіка 2006 г. падчас сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі Мікалай Разумаў заявіў пра датычнасць кіруючай асобы да таго, што зніклі Юры Захаранка і Віктар Ганчар. Пракуратура г. Оршы ўзбудзіла крымінальную справу супраць Мікалая Разумава па арт. 367 КК РБ (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) М. Разумаў быў дастаўлены ў Мінск для правядзення псіхіятрычнай экспертызы. Быў прызнаны псіхічна здаровым. 16 чэрвеня 2006 г. суд пакараў М. Разумава абмежаваннем волі на тры гады. Рашэнне па справе вынесла суддзя Аршанскага суда Тацяна Рыбакова. У сувязі з тым, што М. Разумаву МРЭК была ўстаноўленая непрацоўная група інваліднасці, накіроўваць на «хімію» яго не спяшаліся. І толькі 9 лістапада 2010 г., незадоўга да выбараў прэзідэнта, на кватэру Мікалая Разумава прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці разам з імі. Мікалай Разумаў прабыў на «хіміі» да 1 лютага 2012 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]