Мікалай Рыгоравіч Белы
Мікалай Рыгоравіч Белы | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 (28) сакавіка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лістапада 1976 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | урач, пульманолаг, выкладчык універсітэта, фтызіятр, ваенны ўрач |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (1954) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Мікалай Рыгоравіч Белы (1914—1976) — беларускі спецыяліст у галіне пульманалогіі і фтызіятрыі. Кандыдат медыцынскіх навук (1954)[1]. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1971).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Пэрвамайску Мікалаеўскай вобласці ў сям’і рабочага. Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут у 1938 годзе. Урач супрацьтанкавага дывізіёна Далёкаўсходняй арміі, удзельнічаў у баях на рацэ Халхін-Гол, 1938—1939; дывізіённы ўрач стралковай дывізіі Далёкаўсходняй ваеннай акругі, 1939—1941[2].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны дывізіённы ўрач стралковай дывізіі Заходняга фронту, быў у акружэнні праціўніка, 1941; начальнік медыцынскай службы Бярэзінскага партызанскага злучэння, 1941—1944. Старэйшы інспектар, начальнік упраўлення Наркамздрава БССР, 1944—1946; навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ туберкулёзу, 1946—1949. Асістэнт кафедры туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута, 1949—1957; прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук, 1954[2].
Загадчык кафедры туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута, 1957—1971, адначасова дэкан лячэбнага факультэта, 1957—1958; прысвоена вучонае званне дацэнта, 1959. Дацэнт кафедры туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута, 1971—1976[2].
Памёр у Мінску, пахаваны на Паўночных могілках[2].
Навуковая і выкладчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Выкладаў на кафедры туберкулёзу Мінскага медыцынскага інстытута[1].
Выканаў кандыдацкую дысертацыю «Эндаплеўральны метад разбурэння плеўральных зрашчэнняў пры лёгачным пнеўматораксе», 1953[2].
Аўтар больш за 50 навуковых прац. Кіраваў выкананнем 2 кандыдацкіх дысертацый. Браў удзел у рабоце міжнароднай канферэнцыі па праблемах туберкулёзу, 1971[2].
Старшыня Мінскага гарадскога навуковага таварыства фтызіятраў, 1960-1976[2].
Зноскі
- ↑ а б Белый, Николай Григорьевич (кандидат медицинских наук ; 1914—1976) (руск.)
- ↑ а б в г д е ё Белый Николай Григорьевич (15(28).03.1914-23.11.1976) Архівавана 11 верасня 2022. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эндоплевральный метод разрушения плевральных сращений при лечебном пневмотораксе: автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Н. Г. Белый. — Минск, 1954. Физич.характеристики: 20 с.
- Библиография диссертаций, защищенных в Белорусской ССР за 1945—1955 годы. ― Минск, 1958.
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Пэрвамайску (Мікалаеўская вобласць)
- Памерлі 23 лістапада
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выкладчыкі БДМУ
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Выпускнікі Адэскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
- Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Беларусі
- Пульманолагі Беларусі
- Пульманолагі СССР
- Фтызіятры Беларусі
- Фтызіятры СССР
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Ваенныя ўрачы
- Постаці беларускай аховы здароўя
- Удзельнікі баёў на Халхін-Голе