Мікалай Рэй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікалай Рэй
Mikołaj Rej.PNG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

4 лютага 1505(1505-02-04)[1]

Месца нараджэння:

Жураўна[d], Львоўская зямля[d], Рускае ваяводства, Польскае Каралеўства

Дата смерці:

1569[2] ці 4 кастрычніка 1569(1569-10-04)[3] (64 гады)

Месца смерці:

Рэёвец[d], гміна Рэёвец, Хэлмскі павет[d], Люблінскае ваяводства, Польшча

Грамадзянства:

Flag of Poland.svg Польшча

Дзеці:

Крыштаф Рэй[d], Q28672718? і Mikołaj Rej[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, пісьменнік

Мова твораў:

польская мова[1]

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Мікалай Рэй (польск.: Mikołaj Rey; 4 лютага 1505, мяст. Жураўна каля г. Галіч, Украіна — паміж 8.9. і 4.10.1569) — польскі пісьменнік, першы з вядучых прадстаўнікоў рэнесансавай літаратуры ў Польшчы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Скальбмежы, Львове, Кракаўскім універсітэце (1517-19). Служыў сакратаром пры двары ваяводы А. Тэнчынскага (1525-30), дэе пазнаёміўся з ідэямі Рэфармацыі і стаў кальвіністам. Асеў на вёсцы, але актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, выступаў на сеймах 1540-42, 1558-59, 1569.

Большасць твораў напісаў на ўзор сучаснай яму замежнай л-ры, але запазычаную форму насычаў актуальным польскім зместам. Першы з буйных твораў Мікалая Рэя — сатырычны дыялог «Кароткая гутарка паміж трыма асобамі: Панам, Войтам і Плябанам» (1543) — звязаны з праграмай палітычнага шляхецкага руху «Экзекуцыя» за ўраўнаванне шляхты ў правах з магнатамі. Пратэстанцкія перакананні антыкаталіцкія і антыцаркоўныя матывы знайшлі адлюстраванне ў драме «Купец» (1549), зборніку пропаведзей «Пастыла» (1557). Спробы паказаць вобраз ідэальнага чалавека — у вялікай (10 тыс. вершаў) дыдактычна-алегарычнай паэме «Сапраўдны паказ жыцця пачцівага чалавека» (1558) і празаічнай кнізе «Зярцала» (1568). Паводле аўтара, гэта ідэал не толькі добрага сем'яніна, ветлівага гаспадара, але і шляхціца-грамадзяніна. Мікалай Рэй таксама напісаў зборнікі сатырычных эпіграм «Звярынец» і жартоўных вершаў, анекдотаў, баек «Забаўныя гісторыі» (абодва 1562). Мова яго твораў жывая, багатая, крыху грубаватая, блізкая да народнай.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wilczak T. Studia nad twórczością Mikołaja Reja. Poznań, 1975
  • Podgorska T. Komizm w twórczości Micołaja Reja. Wrocław, 1981.