Мікалай Сапега (сын Мікалая)

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мікалай Сапега
Мікалай Сапега
Мікалай Сапега
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
27-ы Кашталян віленскі
1642 — 1644
Папярэднік: Крыштаф Хадкевіч
Пераемнік: Андрэй Станіслаў Сапега
8-ы Ваявода берасцейскі
1638 — 1642
Папярэднік: Ян Ракоўскі
Пераемнік: Тэафіл Трызна
11-ы Ваявода менскі
1638
Папярэднік: Аляксандр Слушка
Пераемнік: Аляксандр Масальскі
Вялікі харужы літоўскі
1627 — 1638
Папярэднік: Самуэль Пац
Пераемнік: Багуслаў Радзівіл
 
Нараджэнне: каля 1581
Смерць: 14 сакавіка 1644(1644-03-14)
Род: Сапегі
Бацька: Мікалай Сапега
Маці: Ганна Вішнявецкая
Жонка: Ядвіга Ганна Война
Альжбета Прусіноўская
Дзеці: ад 1-га шлюбу: Казімір Мельхіяд, Ян Фердынанд, Гальшка, Тэрэза, Яна Петранеля

Мікалай САПЕГА (каля 1581 — 14 сакавіка 1644) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Харужы вялікі літоўскі (16271638), ваявода менскі (1638) і берасцейскі (16381642), кашталян віленскі1642).

Валодаў Коднем (збудаваў там касцёл і шпіталь), Вішніцай, Заазер'ем, Мсціжам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Мікалая і Ганны Вішнявецкай. Навучаўся ў езуіцкім калегіўме ў Брунсбергу (Браневе), універсітэтах Вены, Трыра, Майнца, Парыжа.

Абіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага. Быў каралеўскім сакратаром, займаў шэраг дзяржаўных пасадаў.

У 16291636 гадах вымураваў у Кодзені касцёл Святой Ганны на ўзор базілікі святога Пятра ў Рыме. Там жа змясціў абраз Маці Божай Гвадэлупскай (пазней абраз Маці Божай Кодзенскай).

У шлюбе з Ядвігай Ганнай Войнай меў сыноў Казіміра Мельхіяда і Яна Фердынанда; дачок Гальшку, Тэрэзу і Яну Петранелю. Пасля смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Альжбетай Прусіноўскай.

Абраз Маці Божай[правіць | правіць зыходнік]

Абраз Маці Божай Кодзеньскай Мікалай Сапега прывез з Рыму, куды накіраваўся ў часе цяжкай хваробы. Папа Урбан VIII прыняў Сапегу і падараваў яму мноства рэліквіяў. Падчас імшы ў Ватыканскім араторыі Мікалай Сапега пабачыў у алтары абраз Маці Божай Грыгарыянскай (ці Гвадэлупскай). Абраз яму гэтак спадабаўся, што князь наважыўся ўсякімі сродкамі вывезьці святыню на Літву. Падкупіўшы закрыстыяна капліцы за 500 дукатаў, Мікалай Сапега завалодаў абразам і спешна з'ехаў з Рыму.

Праз некалькі дзён крадзёж выкрылі, закрыстыяна ледзь не прысудзілі да спалення. Суд нунцыя ў Варшаве прысудзіў Мікалаю Сапегу год вязніцы, вяртанне абраза і рэліквіяў, пешую пілігрымку да Рыму і будову касцёла.

Мікалай Сапега накіраваў у Рым пляменніка, просячы дараваць віну і пакінуць абраз у Кодзені. У 1635 ён сам з'явіўся ў Рыме і здолеў улагодзіць справу. Абраз застаўся ў Літве: відаць, паўплывала дапамога нунцыю на Сойме 1635, у справе не дапушчэння шлюбу караля з кальвіністкай.

У выніку, луцкаму біскупу даручылі змясціць святыню ў новым касцёле ў Кодзені. Мікалай Сапега ахвяраваў на абраз кароны, скіпетр, сімвалы сонца і месяца.

Генеалогія[правіць | правіць зыходнік]

 
 
Павел Іванавіч Сапега
(каля 1490-1579)
 
 
 
Алена Гальшанская-Дубровіцкая
(?-да 1557)
 
 
 
Андрэй Іванавіч Вішнявецкі
(?-1584)
 
 
 
Яўхімія Вярбіцкая
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Мікалай Паўлавіч Сапега
(каля 1545-1599)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна Вішнявецкая
(пасля 1563-каля 1595)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ядвіга Ганна Война
(?-1642)
 
 
Мікалай Сапега
(каля 1581-1644)
 
 
Альжбета Прусіноўская
(?-пасля 1648)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Казімір Мельхіяд Сапега
(1625-1654)
 
 
 
 
 
 
 
Ян Фердынанд Сапега
(1628-1659)
 
 
 
 
 
 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]