Мікалай Стэфанавіч Ігруноў
Мікалай Стэфанавіч Ігруноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генадзь Барташэвіч | ||||||
Пераемнік | Аляксей Камай | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 сакавіка 1932 |
||||||
Смерць |
4 лютага 2016 (83 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПСС (з 1951) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
![]() ![]() |
Мікала́й Стэ́фанавіч Ігруно́ў (11 сакавіка 1932, с. Спаскае Цярбунскага раёна Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці — 4 лютага 2016) — савецкі журналіст і партыйны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Яго бацька, Стэфан Сяргеевіч, чвэрць стагоддзя прапрацаваў начальнікам чыгуначнай станцыі Палатоўка (цяпер Чырвонагвардзейскага раёна Белгарадскай вобласці).
Скончыў школу ў вёсцы Лівенка. Яшчэ школьнікам публікаваўся ва ўсесаюзных газетах «Комсомольская правда» і «Литературная газета». Працягнуў адукацыю ў Харкаўскім і Кіеўскім дзяржаўных універсітэтах. Скончыў факультэт журналістыкі МДУ.
Працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Белгородская правда» па Новааскольскаму, Чарнянскаму і Вялікаміхайлаўскаму раёнах. Затым быў галоўным рэдактарам белгарадскай абласной моладзевай газеты «Ленинская смена», сакратаром Белгарадскага абкама КПСС, намеснікам загадчыка аддзелу аргпартработы ЦК КПСС, другім сакратаром ЦК КП Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Партыйнае жыццё».
Аўтар кнігі вершаў і прозы «Несожженные тетради» (Масква, 1997 г.; перавыданне: Белгарад, 2001).
Выступіў ініцыятарам стварэння мемарыяла герояў Курскай бітвы, музея вялікага рускага акцёра М. С. Шчэпкіна на яго радзіме ў вёсцы Краснае. Ганаровы грамадзянін Белгарадскай вобласці.
Быў членам Саюза журналістаў СССР, народным дэпутатам СССР (1989—1991).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- [www.белдума.рф/infoobl/6/detail.php?ID=22381 Біяграфія на сайце Белгарадскай думы] (руск.) (4 лютага 2016).
- Нарадзіліся 11 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Ліпецкай вобласці
- Памерлі 4 лютага
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі МДУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Другія сакратары ЦК КПБ
- Члены бюро ЦК КПБ
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
- Члены Саюза журналістаў СССР