Мікалай Сулістроўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Сулістроўскі
Любіч
Любіч
Нараджэнне каля 1755
Смерць не раней за 1799
Род Сулістроўскія[d]
Бацька Тадэвуш Сулістроўскі[d]
Маці Юзэфа з Хамінскіх[d]
Дзейнасць ваенны

Мікалай Сулістроўскі (каля 1755 — пасля 1799) — ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Сулістроўскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Тадэвуша (?—да 1785), падчашага ашмянскага і Юзэфы з Хамінскіх. Браты: Караль, Гілярый, Тадэвуш.

З маладосці служыў у войску. З 1778 года таварыш ў харугві Канстанціна Людвіка Плятэра, старасты інфлянцкага, у гусарскай брыгадзе нацыянальнай кавалерыі. З 1778 года паручнік харугві Караля Станіслава Радзівіла, ваяводы віленскага (пасля Гераніма Радзівіла, Шымана Касакоўскага). З 1789 года маёр, з 1790 года віцэ-брыгадзір, з 1791 года брыгадзір. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года прыняў удзел у бітве пад Мірам 11 чэрвеня 1792, у баях на Падляшшы, бітве пад Берасцем 23 ліпеня 1792 года. З 1793 года ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года у Вялікім Княстве Літоўскім. Удзельнічаў у абвяшчэнні 16 красавіка 1794 года акта паўстання ў Шаўлях, адтуль з брыгадай рушыў на Вільню. Прысягнуў 30 красавіка 1794 года Віленскаму акту паўстання. Брыгада Сулістроўскага ўвайшла ў склад дывізіі пад камандаваннем Якуба Ясінскага. Удзельнічаў у бітве пад Палянамі 7 мая 1794 года, баях у Літве і Курляндыі. Пасля паўстання жыў у Прусіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mościcki Henryk. Generał Jasiński i powstanie kościuszkowskie.Warszawa: Gebethner i Wolff,1917. 435 s., il.
  • Machynia Mariusz, Rakutis Valdas, Srzednicki Czesław. Oficerowie Rzeczypospolitej Obojga Narodów 1777—1794. Spisy. Tom II. Oficerowie wojska Wielkiego Księstwa Litewskiego 1777—1794. Spisy. Sztab, kawaleria, artyleria, wojska inżynierskie i piechota. Kraków: Ksęgarnia Akademicka, 1999. 541 s., il.
  • Восстание и война 1794 г. в Литовской провинции (по документам российских архивов) / Составление, редакция и предисловие Е. К. Анищенко. М.: ЧеРо, 2000. 175 с.
  • Восстание и война 1794 г. в Литовской провинции. (По документам архивов Москвы и Минска) / Составление, редакция и предисловие Е. К. Анищенко. Мн.: Молодежное научное общество, 2001. 209 с.
  • Machynia Mariusz. Sulistrowski Mikołaj // PSB. T. XLV/4. Warszawa; Kraków, 2008. S. 489—492.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]