Мікалай Сцяпанавіч Саламенка
Мікалай Сцяпанавіч Саламенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 снежня 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1995 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковы работнік, ваенны, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | механіка і будаўнічая механіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Valentin Novozhilov[d] |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Мікалай Сцяпанавіч Саламе́нка[1] (5 снежня 1923, Менск — 25 чэрвеня 1995, Санкт-Пецярбург) — вучоны ў галіне будаўнічай механікі, доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1965[2]), акадэмік Акадэміі навук СССР (1984, член-карэспандэнт з 1979 года), інжынер-контр-адмірал (1975[2]). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1977[3]).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў школу і паступіў у Вышэйшае ваенна-марское інжынернае вучылішча імя Ф. Э. Дзяржынскага у Ленінградзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у сухапутных аперацыях Каспійскай ваеннай флатыліі. Ваенна-марское інжынернае вучылішча імя Ф. Э. Дзяржынскага скончыў у 1946 годзе. У 1946—1984 гадах М. С. Саламенка ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце ваеннага караблебудавання (з 1974 года на пасадзе намесніка дырэктара). Адначасова У 1951—1955 і 1987—1992 гадах выкладаў у Ленінградскім універсітэце, у 1955—1959 гадах у Ваенна-марскім інжынерным вучылішчы[2]. У 1983 годзе абраны членам Нацыянальнага камітэта СССР па тэарэтычнай і прыкладной механіцы. З 1988 года — дырэктар-арганізатар Інстытута праблем транспарту. З 1984 года член і намеснік Прэзідыума старшыні Ленінградскага навуковага цэнтра Акадэміі навук СССР, з 1985 года — Бюро праблем машынабудавання, механікі і працэсаў кіравання АН СССР, з 1988 года — старшыня Савета АН СССР па праблемах метралогіі і стандартызацыі, з 1991 года — старшыня навуковага савета Расійскай акадэміі навук па праблемах транспарту, з 1993 года — старшыня Савета Пецярбургскага дома вучоных Расійскай акадэміі навук.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]М. С. Саламенка аўтар навуковых прац па механіцы дэфармаванага цвёрдага цела, будаўнічай механіцы карабля, статыцы і дынаміцы інжынерных збудаванняў, фундаментальных праблемах транспартных сістэм і транспартных працэсаў. Сфармаваў сучасныя прынцыпы абароны караблёў ад выбухаў і сродкаў выяўлення, распрацаваў метады вызначэння зон паражэння, вызначыў эфектыўныя шляхі павышэння скрытнасці і абароны караблёў[2]. Унёс значнны ўклад у развіццё механікі пласцін і абалонак, даследаванне і распрацоўку эфектыўных метадаў ацэнкі трываласці і ўстойлівасці канструкцый караблёў і суднаў, уплыву нелінейна-пругкіх і пругка-пластычных характарыстык матэрыялу на дынамічную трываласць і ўстойлівасць абалонак[2].
Сярод вучняў М. С. Саламенкі 8 дактароў і 25 кандыдатаў навук[2].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1977)
- Дзяржаўная прэмія СССР у галіне навукі і тэхнікі (1984)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974[3])
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1984[3])
- Медаль «За абарону Каўказа»
- Медаль «За баявыя заслугі»
- іншыя ўзнагароды
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем М. С. Саламенкі названы Інстытут праблем транспарту Расійскай акадэміі навук[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е Заслуженный деятель науки и техники РСФСР. К 90-й годовщине со дня рождения Николая Соломенко // Вести «Келломяки-Комарово» : Газета. — ноябрь 2013. — № 16 (127). — С. 9—10.
- ↑ а б в Исанин 1987.
- ↑ Институт проблем транспорта им. Н. С. Соломенко Российской академии наук, Россия // Math-Net/Ru (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саламе́нка Мікалай Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 99. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Соломенко Николай Степанович // Морской энциклопедический справочник: В двух томах. (руск.) / Под ред. академика Н. Н. Исанина. — Л.: Судостроение, 1987. — Т. 2: О—Я. — С. 244. — 520 с. — 30 000 экз.
- Соломе́нко Николай Степанович (руск.) // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 45.
- Бережной А. Ф. Они сражались за Родину: Универсанты в годы войны и в послевоенные годы. Вып. 4. СПб.: Изд-во С.-Петербургского университета, 2003. — С. 109. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Соломенко Николай Степанович // Академики РАН (руск.)
- Соломенко Николай Степанович // Архивы РАН (руск.)
- Соломенко Николай Степанович // Российский государственный архив в г. Самаре(недаступная спасылка) (руск.)
- Соломенко Николай Степанович // Санкт-Петербургский государственный университет. История. Знания. Люди (руск.)
- Соломенко Николай Степанович Центр военно-политических исследований МГИМО (руск.)
- Нарадзіліся 5 снежня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 25 чэрвеня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выкладчыкі Вышэйшага ваенна-марскога інжынернага вучылішча імя Ф. Э. Дзяржынскага
- Выкладчыкі СПбДУ
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі Вышэйшага ваенна-марскога інжынернага вучылішча імя Ф. Э. Дзяржынскага
- Члены КПСС
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Механікі СССР
- Контр-адміралы СССР