Мікалай Сямёнавіч Самокіш
Мікалай Сямёнавіч Самокіш | |
---|---|
укр.: Микола Семенович Самокиш | |
![]() | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1860[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1944[3][2] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Алена Пятроўна Самокіш-Судкоўская[d] |
Род дзейнасці | мастак, прафесар, графік, ілюстратар, art educator, ваенны карэспандэнт |
Месца працы | |
Жанр | анімалістыка і батальны жанр |
Вучоба | |
Уплыў | Bogdan Willewalde[d] |
Уплыў на | Q12154416?, Q106256454?, Q106805041?, Пётр Котаў[d], Juriy Vasilevitsj Balanovskiy[d], Mykola Slipchenko[d], Memet Abselyamov[d], Leonid Chernov[d] і Q115728115? |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Мікалай Сямёнавіч Самокіш (руск.: Никола́й Семёнович Само́киш; 25 кастрычніка 1860, Нежын, Чарнігаўская губерня — 18 лютага 1944, Сімферопаль, РСФСР) — украінскі мастак.
Акадэмік (1890) і Правадзейны член Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1913), Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1937), Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1860 года ў Нежыне (Чарнігаўская губерня) ў сям’і паштальёна Нежынскай паштовай канторы Сямёна Самокіша, як мяркуецца, — этнічнага венгра. Вучыўся ў Імператарскай Акадэміі мастацтваў (1879—1885).
З 1885 па 1888 годы ўдасканальваў навыкі ў Парыжы пад кіраўніцтвам вядомага баталіста Эдуарда Дэтайля. У 1890 годзе за працу «Табун матак Нава-Томнікаўскага коннага завода» ўдастоены звання акадэміка.
Коні займаюць асаблівае месца ў творчасці Самокіша. Коні Самокіша сусветна вядомыя. За выявы коней яго ўзнагароджвалі (абралі акадэмікам за «Табун матак Нава-Томнікаўскага коннага завода», далі медаль Сусветнай выставы за «Чацвярню на павароце»). За любоў да малявання коней яго і пагардліва лаялі, пісалі, што ён «халтуршчык» і «паўтараецца» ў сваіх малюнках "на батальныя і «конскія» тэмы
У адной з залаў Віцебскага вакзала Санкт-Пецярбурга, пабудаванага ў 1901—1904 гадах, сцены ўпрыгожаны пано М. С. Самокіша і яго жонкі А. П. Самокіш-Судкоўскай, прысвечанымі гісторыі Царскасельскай чыгункі.
Аўтар тысяч кніжных і часопісных ілюстрацый. Сярод іх — ілюстрацыі да твораў А. С. Пушкіна («Палтава»), Л. М. Талстога («Халстамер»), М. В. Гогаля і інш.
У 1912 годзе да 100-гадовага юбілею Вайны 1812 года стварыў серыю малюнкаў для часопіса «Ніва» — цэлы шэраг паслядоўных эпізодаў, найгалоўных бітваў і паходаў рускай і французскай армій: ад «Пераходу праз Нёман 12 чэрвеня 1812 года» да «Напалеон пакідае войска ў Смаргоні 3 лістапада 1812 года».
У 1920—1930-я гады працаваў у Крыме. У 1936—1941 гадах працаваў у Харкаўскім мастацкім інстытуце. Падчас нямецкай акупацыі Крыма (1941—1944) Самокіш заставаўся ў Сімферопалі, дзе і памёр 18 студзеня 1944 года.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Табун матак Нова-Томнікаўскага коннага завода. (1890).
Пагоня. Вайна 1904—1905. (З дзённіка мастака, 1908).
Вайна 1904—1905. (З дзённіка мастака, 1908).
Атака Шэвардзінскага рэдута. Літаграфія па малюнку М. Самокіша (1910).
Подзвіг салдат Раеўскага пад Салтанаўкай. (1912).
Атака літоўцаў. (1912).
У Галіцыі. Кавалерыст. (1914).
Зноскі
- ↑ Nikolai Semenovich Samokish // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б V. P. Tsel’tner Nikolay Samokish [Samokisha] // Samokish [Samokisha], Nikolay // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4 — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T075538
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Самошкін Мікалай Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 141. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1860 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжыне
- Памерлі 18 студзеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Сімферопалі
- Пахаваныя ў Сімферопалі
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Расіі
- Правадзейныя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў