Мікалай Сяргеевіч Валуеў
Выгляд
Мікалай Сяргеевіч Валуеў (21 жніўня 1973, Ленінград, СССР) — расійскі баксёр-прафесіянал, які выступае ў суперцяжкай вагавой катэгорыі.
Чэмпіён Расіі па боксе 1999 года. Чэмпіён свету па версіі Паназіяцкай баксёрскай асацыяцыі (2000 год), чэмпіён свету па версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (СБА (WBA) (17 снежня 2005 г. — 14 красавіка 2007 і з 27 ліпеня да 7 лістапада 2009 года), часовы чэмпіён свету па версіі WBA (30 жніўня 2008 — 27 ліпеня 2009).
Па дадзеных на 16 лютага 2008 года, мае выбітныя фізічныя характарыстыкі: рост — 213 см, вага — 146 кг (зафіксавана падчас узважвання перад боем з беларускім баксёрам Сяргеем Ляховічам). З 16 лютага 2013 года — вядучы гульні «Форт Боярд» на расійскім Першым канале.