Мікалай Сяргеевіч Давыдаў (лётчык)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Сяргеевіч Давыдаў
Дата нараджэння 2 лістапада 1921(1921-11-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1949(1949-08-16) (27 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Род войскаў ВПС
Гады службы 19401949
Званне
Маёр ВПС СССР
Маёр ВПС СССР
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Багдана Хмяльніцкага III ступені Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Мікалай Сяргеевіч Давыдаў (2 лістапада 1921 — 16 жніўня 1949) — савецкі лётчык, маёр, намеснік камандзіра эскадрыллі. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 лістапада 1921 у вёсцы Вялікае Андосава цяпер Пільнінскага раёна Ніжагародскай вобласці ў сям'і селяніна. Рускі. Член КПСС з 1944. Скончыў 7 класаў і школу ФЗВ. З 1940 у Чырвонай Арміі. У 1942 годзе скончыў Варашылаўградскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў.

У дзеючай арміі з сакавіка 1943. Намеснік камандзіра эскадрыллі (75-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка 1-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная дывізія, 1-я паветраная армія, 3-і Беларускі фронт) гвардыі старшы лейтэнант Давыдаў да сакавіка 1945 года здзейсніў 187 баявых вылетаў на штурмоўку абарончых умацаванняў, аэрадромаў, скопішчаў войскаў і тэхнікі праціўніка. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 19 красавіка 1945 года.

У 1948 годзе скончыў Вышэйшыя авіяцыйныя курсы сляпой і начной падрыхтоўкі лётчыкаў.

16 жніўня 1949 маёр Давыдаў загінуў у авіяцыйнай катастрофе пад горадам Лунінец (Беларусь). Пахаваны там жа.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У сяле Вялікае Андосава яго імем названа школа, на будынку школы пастаўлена мемарыяльная дошка.
  • У Лунінцы імем героя названа вуліца.
  • На месцы гібелі М. С. Давыдава пастаўлены помнік — самалёт МіГ-17.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]