Мікалай Сяргеевіч Калядка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мікалай Сяргеевіч Каля́дка (нар. 29 чэрвеня 1952, горад Любань Мінскай вобл.) — беларускі дырыжор.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных (1975), Літоўскую кансерваторыю (Вільнюс, 1985, клас Ю. Домаркаса). 3 1979 дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Беларусі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчасці М. Калядкі ўласцівы тонкае адчуванне музычных стыляў, рамантычная ўзнёсласць, эмацыянальнасць[1]. Пад яго музычным кіраўніцтвам пастаўлены балеты «Дон Кіхот» Л. Мінкуса (1979, 1989), «Па-дэ-катр» Ц. Пуні (1981), оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага (1986), «Баль-маскарад» Дж. Вердзі (1988), «Медыум» Дж. К. Меноці (1989), «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі (1992), «Воўк і сямёра казлянят» А. Уладзігерава (1984). Дырыжыраваў таксама шматлікімі іншымі операмі.

Зноскі

  1. Т. Ду6кова (1998)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]